Павіншаваць лепшых работнікаў галіны прыехаў старшыня Маладзечанскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Анатолій Фурс.
Трэба зазначыць, што жывёлагадоўля ў Дубраве развіваецца паспяхова. Растуць прывагі буйной рагатай жывёлы, павялічваецца выручка ад рэалізацыі малака, больш за 70 працэнтаў якога паступае на перапрацоўку гатункам «экстра». І заслуга ў гэтым работнікаў аб’ектаў жывёлагадоўлі, профільных спецыялістаў.
У час акцыі былі адзначаны заатэхнік Валянціна Лукашэвіч-Пушкіна, брыгадзір МТФ «Бортнікі» Зоя Лагвіненка, дыспетчар Святлана Салавей, жывёлавод Вольга Малец. Усе яны атрымалі Падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі.
Анатолій Фурс нагадаў, што праца жывёлавода цяжкая і вельмі адказная. Таму прэстыж работнікаў галіны павінен быць на высокім узроўні.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.