Новости Молодечно и Молодечненского района

Акция «Чистый лес»: участие добровольное, цель благородная

  • 2018-10-19 12:22:58
  • Отдел информации.


Асноўная мэта — прыцягнуць увагу грамадства да беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны лесу. Арганізацыі сістэмы Мінлясгасу накіроўваюць значныя сродкі і сілы на навядзенне парадку ў лясным фондзе. Але па-ранейшаму актуальнай застаецца праблема несанкцыянаваных сметнікаў будаўнічых і бытавых адходаў у лясах паблізу аўтамабільных дарог, чыгункі, каля населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў і дачных кааператываў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках.
Міністэрства заклікае ўсіх неабыякавых жыхароў краіны аб’яднаць сілы і ўнесці ўклад у навядзенне парадку.

Дарэчы, акцыя «Чысты лес» стала ўжо традыцыйнай. Упершыню ў нашай краіне яна праводзілася ў 2010 годзе. За гэты час у ёй паўдзельнічалі дзясяткі тысяч добраахвотнікаў.