Новости Молодечно и Молодечненского района

Адкрыты разліковы рахунак для рэстаўрацыі аб’ектаў спадчыны

  • 2019-12-10 12:50:42
  • Отдел информации.

Чытаць тут

Нагадаем: у нашым горадзе ўсяго тры такія аб’екты: брацкая магіла ў скверы па вуліцы Язэпа Драздовіча, будынак політэхнічнага каледжа на Цэнтральнай плошчы, корпус кляштара трынітарыяў на тэрыторыі станкабудаўнічага завода. Усе астатнія знаходзяцца ў раёне. Сярод іх Троіцкі касцёл у Беніцы 1701-1704 гадоў, які называюць жамчужынай барока, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства Груздаўская царква, каменны крыж ля вёскі Зоранькі, іншыя.

Многія з іх даўно маюць патрэбу ў рэстаўрацыі і аднаўленні. З гэтай мэтай адкрыты разліковы рахунак, на які могуць пералічваць сродкі як прадпрыемствы, прадпрымальнікі, так і асобныя грамадзяне. Ва ўсе часы ў нашым
грамадстве цанілася мецэнацтва, паважалі людзей, якія ўкладвалі сродкі ў вечныя каштоўнасці, што перадаюцца ў спадчыну ад пакалення да пакалення.

Грашовыя сродкі для рэстаўрацыі і аднаўлення аб’ектаў спадчыны Маладзечанскага раёна згодна з рашэннем калегіі Міністэрства культуры №40 ад 25.04. 2019 можна пералічваць на разліковы рахунак BY97ВАРВ36423333300700000000 аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама. BAPBBY2X – код банка ААТ «Белаграпрамбанк», УНП 601058195.