Новости Молодечно и Молодечненского района

Адказная за тры куты

  • 2026-01-18 00:02:38
  • Олег БЕГАНСКИЙ

Для жыхара Папоўшчыны Мікалая ДАВІДОВІЧА (на фота) і яго жонкі Ніны Іванаўны мінулы год прайшоў стабільна. Спакою, міру, згоды, здароўя і дабрабыту ён чакае для сваёй сям’і і жадае ўсім у 2026-м.


– Прыемнай падзеяй летась стаў рамонт дарогі праз наш населены пункт, – гаворыць Мікалай Віктаравіч. – Жыццё вяскоўцаў стала больш камфортным і бяспечным.

Субяседнік вітае ініцыятыву Прэзідэнта нашай краіны, які аб’явіў 2026-ы Годам беларускай жанчыны. Такое рашэнне, на думку Мікалая Віктаравіча, вельмі правільнае. Менавіта жанчыны ў большай ступені забяспечваюць утульнасць у сям’і. На іх кладзецца асноўная нагрузка па выхаванні дзяцей.

– Як гаварылі нашы продкі, мужчына адказвае за адзін кут у доме, а жанчына – за тры. Таму іх трэба цаніць і дапамагаць ім, – падкрэсліў вясковец.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ