У складзе экіпажа быў казах Бахтурас Бейскбаеў.
26 чэрвеня 1941 года адважныя байцы накіравалі самалёт на калону варожай тэхнікі. На старых могілках у Радашковічах, дзе яны і пахаваныя ў брацкай магіле, адбыўся жалобны мітынг. Сярод прысутных былі саветнік Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Аскар Тажыбаеў, ганаровы консул Чармен Шаканаў, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, Радашковіцкай школы-інтэрната, казахскай дыяспары, курсанты-казахі, якія вучацца ў Ваеннай акадэміі ў Мінску. Урачыстую праграму падрыхтавалі супрацоўнікі Радашковіцкага цэнтра культуры і адпачынку пры падтрымцы мясцовага Савета дэпутатаў.
— Вайна пакінула пасля сябе тысячы спаленых вёсак, асірацелых дзяцей, разбураных
сем’яў. На жаль, у сучасным свеце ёсць тыя, хто хоча сказіць факты Вялікай Айчыннай. Наш абавязак — захаваць светлую памяць пра подзвіг савецкіх салдат, — заўважыў Аскар Тажыбаеў.
Тэму міру і пашаны да змагароў у сваім выступленні прадоўжыў Чармен Шаканаў.
Ён заўважыў, што ў нашай краіне засталіся ўсяго два казахі – ветэраны Вялікай Айчыннай, расказаў пра даўнія сяброўскія ўзаемаадносіны паміж Казахстанам і Беларуссю, што бяруць пачатак у ХV стагоддзі, выказаў спадзяванні на працяг супрацоўніцтва. Паважаныя госці шчыра дзякавалі за памяць пра іх суайчыннікаў.
Разам з дарослымі кветкі да брацкай магілы ўсклалі вучні Радашковіцкай школы-інтэрната, дзе створаны ўнікальны музей паветраных і вогненных тараноў, сабраны рэдкія экспанаты пра экіпажы лётчыкаў, якія загінулі ў небе над Радашковічамі. Асобны раздзел у ім прысвечаны экіпажу Аляксандра Маслава, ёсць матэрыялы і пра малодшага сяржанта Бахтураса Бейскбаева, апошнім прытулкам для якога стала беларуская зямля.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.