Новости Молодечно и Молодечненского района

5 МАЯ – ДЗЕНЬ ДРУКУ

  • 2025-05-05 07:08:52

Паважаныя работнікі і ветэраны «Маладзечанскай газеты» і друкарні «Перамога»!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам, якое аб’ядноўвае тысячы захопленых, творчых майстроў друкаванага слова – прадаўжальнікаў нацыянальных традыцый журналістыкі.

Раённая газета мае выключнае значэнне ў грамадска-палітычным і сацыяльным жыцці, застаецца цікавай для людзей розных пакаленняў. Яна аб’ектыўна адлюстроўвае падзеі сучаснасці, знаёміць з цікавымі людзьмі, піша гісторыю раёна.

Дзякуем усім за добрасумленную працу, адданасць прафесіі, прынцыповую грамадзянскую пазіцыю, уклад у развіццё інфармацыйнай прасторы раёна, адкрытасць і аб’ектыўнасць.

Жадаем усім далейшай плённай працы, натхнення, нязгаснага творчага пошуку, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых дасягненняў!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў