Новости Молодечно и Молодечненского района

3 ЛІПЕНЯ – ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

  • 2025-07-03 07:54:00

Паважаныя жыхары Маладзечаншчыны!

Віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам нашай краіны!

Для кожнага беларуса гэта свята – дзень шчырага патрыятызму, нацыянальнага адзінства і нашай веры, дзень памяці пра подзвіг продкаў, якія ў самаадданай барацьбе ішлі да свабоды, адстойвалі права жыць на роднай зямлі, дзень еднасці сучасных беларусаў, якія любяць Бацькаўшчыну і штодзённай руплівай працай працягваюць будаваць незалежнасць мірнай, адкрытай, гасціннай Беларусі.

Мы дзякуем нашым дарагім ветэранам за тое, што абаранілі для нас мірнае жыццё, адкрылі шырокія магчымасці для духоўнага развіцця, эканамічнага росту і дабрабыту кожнага грамадзяніна нашай краіны. Наш святы абавязак – захаваць гістарычную памяць пра перамогу над нацызмам і перадаць яе будучым пакаленням.

Дарагія землякі! Віншуем вас таксама з Днём горада!

У Маладзечне камфортна жыць і працаваць, развівацца і рэалізоўвацца людзям розных пакаленняў. Да яго з любоўю ставяцца жыхары і шматлікія госці. Няхай у нашым горадзе жыццё толькі паляпшаецца, няхай кожны чалавек любіць яго і стараецца ўнесці ўклад у агульную справу на карысць малой радзімы.

Жадаем усім моцнага здароўя, поспехаў, стабільнасці, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні. Няхай заўсёды над роднай Беларуссю будзе чыстае, мірнае неба, у сэрцах – спакой, у сем’ях – дабрабыт.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Дарагія жыхары горада і раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – святам, якое аб’яднала ўсіх, хто любіць сваю Радзіму, ганарыцца яе гісторыяй і верыць у яе будучыню!

3 ліпеня – гэта дзень нашай агульнай памяці і падзякі пакаленню пераможцаў, якія абаранілі свабоду і незалежнасць Айчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэта дзень сілы духу, мужнасці і адзінства беларускага народа.

Сёння мы працягваем справу тых, хто абараніў права жыць на свабоднай зямлі. Мы разам будуем мірную, стабільную і квітнеючую Беларусь, дзе шануюцца праца, сумленнасць, добрасуседства і павага да роднай культуры.

Мы выказваем глыбокую ўдзячнасць усім, хто сваёй штодзённай працай уносіць уклад у развіццё горада і раёна, умацаванне нашай краіны і дабрабыт яе грамадзян.
Жадаем вам моцнага здароўя, міру, дабра, дастатку і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні! 
Няхай у кожным доме пануюць згода, радасць і любоў да роднай Беларусі!

Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, 
С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны вайны і працы, былыя вязні канцлагераў!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 81-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём горада!

Гэта свята – сімвал адзінства нашага народа, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый. Яно дазваляе захаваць і прымножыць усё, што назапашана старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.

Наша бязмежная ўдзячнасць вам, дарагія ветэраны, за мірнае жыццё ў свабоднай, незалежнай краіне. З вялікай павагай і ўдзячнасцю ўспамінаем тых, хто вызваляў Маладзечаншчыну, змагаўся з ворагам на акупіраванай тэрыторыі, адраджаў разбураныя гарады і вёскі. Сёння нашчадкі пераможцаў робяць усё, каб наш край прыгажэў з году ў год, каб наша Маладзечна з яго гісторыяй і дасягненнямі было асаблівым кутком нашай краіны.
Няхай гэта свята прынясе ў кожны дом цяпло, дабрабыт, радасць і гонар за нашу краіну. Жадаем усім здароўя, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць роднай Беларусі!

Раённы савет ветэранаў