Дарагія жыхары горада і раёна! Паважаныя ветэраны!
Віншуем вас з 80-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці!
Традыцыйна 3 ліпеня мы аддаём даніну павагі гераізму і стойкасці тых, хто са зброяй у руках абараняў родную зямлю, самаадданай барацьбе падпольшчыкаў і партызан, працоўнаму подзвігу ўсіх, хто паднімаў краіну з руін.
Гэта свята – сімвал подзвігу дзядоў і прадзедаў, сімвал гонару за нашу свабоду і незалежнасць. У Дзень Незалежнасці кожны з нас адчувае сябе неад’емнай часткай малой і вялікай радзімы і асэнсоўвае сваю асабістую адказнасць за будучыню краіны. Менавіта ад нашай працы, творчасці і ініцыятывы, нашай з’яднанасці і агульнай памяці залежаць заўтрашні дзень, сіла і моц роднай Беларусі!
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, новых ідэй. Няхай галоўнае свята нашай дзяржавы прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю спакой, шчасце і дабрабыт. Няхай над нашай Беларуссю заўсёды будзе чыстае і мірнае неба!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна! Дарагія ветэраны!
Шчыра віншуем вас з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
У гэты светлы ліпеньскі дзень мы ўспамінаем тых, хто ратным подзвігам прынёс мір і спакой на нашу зямлю. Працягваючы слаўныя традыцыі, наша пакаленне будуе моцную, квітнеючую Беларусь – дзяржаву для народа, дзе забяспечаны мір, стабільнасць і бяспека.
Сёння мы аддаём даніну павагі і памяці тым, хто загінуў на палях бітваў у імя вызвалення Радзімы, і ўшаноўваем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны за іх ратныя і працоўныя подзвігі.
Жадаем вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, паразумення, згоды і дабрабыту. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цеплынёй і новымі дасягненнямі!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Д.І. УШАЦКІ, І.С. МАРКЕВІЧ, С.І.САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Паважаныя ветэраны вайны, былыя вязні канцлагераў! Дарагія жыхары Маладзечанскага раёна!
Ад усёй душы віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і з 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
У гэтай найважнейшай для кожнага беларуса даце ўвасобіліся адзінства нашага народа, мір і стабільнасць, мужнасць і гераізм, пераемнасць пакаленняў.
Дарагія ветэраны! Ваш подзвіг – прыклад для ўсіх, як трэба любіць сваю Радзіму і ўсім разам мірнай працай умацоўваць родны край, шанаваць традыцыі. І наш доўг – захаваць і прымножыць усё добрае і каштоўнае, што назапашана старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму, веры і дабра. Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, а ў сэрцах людзей – спакой і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, у дамах – дабрабыт, цяпло і ўтульнасць.
Раённы савет ветэранаў
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна, калегі, сябры!
Сёння наша краіна адзначае галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое навекі звязана са святой падзеяй у гісторыі краіны – вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Гэта свята дарагое для ўсіх беларусаў як памяць аб тых, хто адстойваў незалежнасць Радзімы на палях бітваў. Яно аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.
Сёння ўсе мы з поўным правам можам ганарыцца дасягненнямі нашай краіны ў сферы навукі, культуры, эканомікі, адукацыі і спорту.
Дарагія землякі! У гэты святочны дзень жадаю шчасця, здароўя, дабрабыту вам і вашым блізкім! Няхай усе вашы добрыя распачынанні будуць накіраваныя на развіццё і росквіт роднай Беларусі! Няхай над галавой заўсёды будзе чыстае, мірнае неба, а кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўнай цеплынёй!
Таццяна ЯЦУХНА,
старшыня Маладзечанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Мінскага абласнога і Маладзечанскага раённага Саветаў дэпутатаў