Новости Молодечно и Молодечненского района

25 СНЕЖНЯ – НАРАДЖЭННЕ ХРЫСТОВА ПА КАЛЕНДАРЫ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ

  • 2024-12-25 07:30:00

Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна – вернікі каталіцкай канфесіі!

Прыміце шчырыя віншаванні з самым душэўным і светлым святам – Нараджэннем Хрыстовым!

Яно напоўнена жыццесцвярджальнай духоўнай сутнасцю, нараджае ў душы кожнага чалавека любоў да бліжняга, міласэрнасць і спачуванне. Божае Нараджэнне ўсяляе ў нашы сэрцы самыя светлыя надзеі, цярпенне і дабрыню, умацоўвае веру ў лепшае.

У гэта светлае свята жадаем жыць у згодзе са сваім сумленнем, станавіцца больш мудрымі і добрымі! Няхай Нараджэнне Хрыстова прынясе шчасце і згоду ў вашы дамы, а атмасфера цеплыні і дабрыні гэтых дзён сагравае вас і вашых блізкіх на працягу ўсяго года.

Сардэчна жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, святочнага настрою, аптымізму, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў


Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Шчыра віншую вас са святам Нараджэння Хрыстова і надыходзячым Новым годам!
Гэта цудоўнае свята ўмацоўвае веру ў дабро, напаўняе духоўнымі сіламі, дапамагае спасцігнуць вечныя каштоўнасці – любоў, міласэрнасць, уменне дараваць.
Прыміце самыя цёплыя пажаданні шчасця і здароўя, міру і радасці, аптымізму і поспехаў ва ўсіх добрых справах і пачынаннях. Няхай святло Віфлеемскай зоркі прынясе мір, згоду і надзею, а 2025 год стане для вас шчаслівым часам новых ідэй і знакавых падзей!
Жадаю ўсім, каб свята Божага Нараджэння і надыходзячы Новы, 2025 год пасялілі ў сэрцах кожнага чалавека веру і надзею на тое, што Гасподзь сярод нас і з намі, а мы дазволім яму дзейнічаць у нашым жыцці.
Са святам вас, дарагія!


Эдмунд Даўгіловіч-Навіцкі, дзекан Маладзечанскага дэканата, грэміяльны канонік Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, пробашч парафіі св. Юзафа ў Маладзечне

25 снежня католікі святкуюць адно з самых галоўных хрысціянскіх свят – Нараджэнне Хрыстова

У гэты чароўны дзень, калі свет агорнуты снежным покрывам, а ў паветры лунае водар хвоі і свежай выпечкі, жадаем вам сапраўднага цуду. Няхай светлая зорка, якая асвяціла шлях вешчуноў, пакажа і вам дарогу да шчасця і гармоніі.

Няхай кожны куток вашага дома будзе напоўнены цеплынёй і ўтульнасцю, а сэрцы – любоўю і дабрынёй. Жадаем вам, каб у гэты святочны вечар побач былі самыя блізкія людзі, каб смех і радасць гучалі ў вашых дамах.
Няхай Нараджэнне Хрыстова прынясе натхненне, новыя надзеі і мары, якія абавязкова спраўдзяцца, а кожны дзень будзе напоўнены святлом, кожнае імгненне – шчасцем. Верце ў цуды, і яны абавязкова здзейсняцца!

Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь