Новости Молодечно и Молодечненского района

2 КРАСАВІКА – ДЗЕНЬ ЯДНАННЯ НАРОДАЎ БЕЛАРУСІ І РАСІІ

  • 2024-04-02 08:36:00
  • собст. инф

Дарагія землякі!

Сардэчна віншуем вас са святам!

Дзень яднання сімвалізуе непарушнае сяброўства і братэрства нашых народаў. Беларусаў і расіян звязваюць шматвяковыя гістарычныя і духоўныя сувязі. Нас радняць агульная гісторыя, культура і шчырае імкненне да аб’яднання намаганняў і магчымасцей з мэтай устойлівага сацыяльна-эканамічнага прагрэсу дзвюх краін.

Расія і Беларусь праводзяць узгодненую знешнюю і абаронную палітыку, узаемадзейнічаюць у барацьбе з тэрарызмам і арганізаванай злачыннасцю.

Важным дасягненнем саюзнага будаўніцтва сталі сацыяльныя гарантыі расійскіх і беларускіх грамадзян, рост тавараабароту, рэалізацыя міждзяржаўных эканамічных праграм, маштабных праектаў у энергетычнай і касмічнай сферах, развіццё міжрэгіянальных сувязей.

Няхай гэта свята будзе сімвалам дружбы і духоўнай роднасці, дабрабыту многіх пакаленняў беларусаў і расіян! Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў