Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя віншаванні са святам!
На сваім гістарычным шляху беларускі народ годна пераадолеў шматразовыя спробы пазбавіць яго гістарычнай перспектывы, культурнай і духоўнай самабытнасці. Дата 17 верасня 1939 года – адзін з сімвалаў гістарычнага афармлення беларускай нацыі і шчырага імкнення беларусаў, раздзеленых паняволі, жыць адной сям’ёй ва ўласным доме.
Гэта свята нагадвае нам, што ўсе мы – грамадзяне Беларусі розных узростаў і нацыянальнасцей, перакананняў і веравызнанняў – з’яўляемся адзіным народам з агульнымі каранямі і агульнай будучыняй. У згуртаванасці наша сіла, залог поспеху ўсіх пачынанняў, паспяховага развіцця і дабрабыту краіны. Толькі разам мы зможам пераадолець любыя цяжкасці, вырашыць самыя складаныя задачы, забяспечыць годную будучыню нашым дзецям і ўнукам.
Важна зберагчы нацыянальную згоду, захаваць адзінства і вернасць шматвяковым традыцыям для стабільнага і дынамічнага развіцця Беларусі, спакойнага і мірнага жыцця.
Жадаем усім моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў, невычэрпнай энергіі і аптымізму, новых поспехаў на карысць нашага раёна і ўсёй Рэспублікі Беларусь.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Паважаныя жыхары Маладзечанскага раёна!
Віншуем вас з Днём народнага адзінства!
17 верасня – дата, якая сімвалізуе адзінства народа, гістарычную памяць і імкненне да незалежнасці.
Гісторыя Беларусі поўная драматычных падзей, якія не раз выпрабоўвалі беларускі народ на трываласць на шляху да самавызначэння. Аднак, нягледзячы на ўсе цяжкасці, беларусы не страцілі веры ў сваю нацыянальную ідэнтычнасць і пераадолелі іх дзякуючы адзінству, згуртаванасці, заснаваным на любові да роднай зямлі.
Дзень народнага адзінства падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць Рэспублікі Беларусь. Гэта неацэнны запавет для дзяцей і ўнукаў – берагчы суверэнітэт нашай краіны, мір і адзінства на роднай зямлі. Нам ёсць чым ганарыцца, у нашай краіны багатае гістарычнае мінулае, а будучыня залежыць ад кожнага з нас.
Адзінства – аснова нашых поспехаў! Толькі разам мы ўвасобім ідэі і праекты, якія адкрыюць новыя гарызонты, захаваем для нашчадкаў незалежную, суверэнную і квітнеючую Беларусь!
Жадаем усім моцнага здароўя, натхнення, сямейнага дабрабыту і невычэрпнай энергіі. Міру, радасці, шчасця, поспехаў у працы на карысць любімай Беларусі!
Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь