Новости Молодечно и Молодечненского района

15 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ЛЕСУ

  • 2024-09-15 07:30:00

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны Маладзечанскага раёна!

Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!

Лес – наша самае вялікае прыроднае багацце, бясцэнны эканамічны і экалагічны, духоўны і эмацыянальны рэсурс. Беражлівыя адносіны да яго – гэта найперш беражлівыя адносіны да роднага краю, да людзей, якія жывуць тут.

Прафесіяналізм, адказнасць, працавітасць заўсёды вызначалі прадстаўнікоў лясной гаспадаркі, якія ўвасабляюць у жыццё палітыку па рацыянальным і эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў.

Дзякуем усім работнікам і ветэранам галіны за нялёгкую працу. Жадаем новых дасягненняў, упэўненасці ў будучыні, моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў