Пважаныя жыхары Маладзечаншчыны!
Шчыра віншуем вас са святам!
Гэты асаблівы дзень напаўняе нас светлымі пачуццямі, нагадваючы пра важнасць і ўнікальнасць кожнай сям’і ў жыцці чалавека і ў грамадстве ў цэлым.
У нашай краіне вялікая ўвага надаецца падтрымцы сям’і і яе каштоўнасцям. З гэтай мэтай рэалізуецца шэраг праграм, што садзейнічаюць умацаванню інстытута сям’і як трывалай асновы сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, рашэнню дэмаграфічных праблем.
Сёння мы выказваем асаблівую падзяку мнагадзетным сем’ям і тым, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці. Гэта вялікая адказнасць і нялёгкая праца.
Нізкі паклон бабулям і дзядулям, якія выгадавалі сваіх дзяцей, а цяпер дапамагаюць выхоўваць унукаў і праўнукаў!
Жадаем кожнай сям’і моцнага здароўя, дабрабыту, доўгага і шчаслівага жыцця, радасці і гонару за дзяцей. Няхай у кожным доме пануюць гармонія, радасць і шчасце!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў