Новости Молодечно и Молодечненского района

14 КАСТРЫЧНІКА – ДЗЕНЬ МАЦІ

  • 2024-10-14 07:14:08

Дарагія жанчыны-маці!

Прыміце самыя цёплыя, шчырыя віншаванні з цудоўным святам!

Вялікая і святая матчына любоў з першых хвілін нараджэння сагравае і аберагае нас, дапамагае ў самых цяжкіх сітуацыях, дорыць веру і надзею. У любым узросце добрае слова маці, яе ласкавы погляд, мудрая парада патрэбныя нам. Сапраўдная матчына любоў да сваіх дзяцей – галоўная прычына іх дабрабыту і годнай будучыні. А значыць, будучыні нашага раёна і краіны ў цэлым.
У Беларусі многае робіцца для ўмацавання сям’і, падтрымкі мацярынства і дзяцінства, аказваецца дзяржаўная падтрымка ў вырашэнні жыллёвых праблем у рамках шэрагу праграм.

Дарагія маці! Шчыра дзякуем вам за нялёгкую штодзённую працу, нязменную падтрымку і ўменне дараваць, за светлыя ўсмешкі і душэўную шчодрасць!
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту. Няхай кожны ваш дзень будзе напоўнены мірам і радасцю, сагрэты цяплом хатняга ачага, увагай дарагіх і блізкіх людзей.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў