Новости Молодечно и Молодечненского района

1 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ ВЕДАЎ

  • 2024-09-01 07:22:00

Паважаныя работнікі ўстаноў адукацыі раёна! Дарагія навучэнцы, бацькі!
Шчыра віншуем вас з Днём ведаў!

1 верасня пачынаецца дарога ў цудоўны свет, які дорыць радасць пазнання і бескарыслівай дружбы. Гэты дзень у кожнага чалавека выклікае ў душы светлыя ўспаміны аб дзяцінстве, школьных буднях, радасных адкрыццях.

Выказваем сардэчную ўдзячнасць усім работнікам адукацыі за штодзённую нястомную працу, прафесійнасць, чуласць і душэўную цеплыню, якую вы шчодра дорыце сваім вучням.
Упэўнены, што новы навучальны год стане для ўсіх, хто сядзе за школьныя парты, часам вялікіх поспехаў і перамог!

Шчыра жадаем навучэнцам настойлівасці ў вучобе, творчых здзяйсненняў, педагогам – аптымізму, здароўя, прафесійных поспехаў, бацькам – быць мудрымі і цярплівымі да сваіх дзяцей, каб клопат, увага, добрасумленнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў сталі надзейнай апорай кожнаму дзіцяці.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Дарагія вучні, бацькі, настаўнікі!

Віншуем вас з Днём ведаў – днём, калі пачынаецца новы навучальны год, поўны адкрыццяў і магчымасцей! Няхай ён стане для вас часам яркіх падзей, ідэй і натхняльных дасягненняў.

Настаўнікам жадаем мудрасці і творчага натхнення ў працы, каб кожны ўрок быў для вашых вучняў займальным і карысным. Вучням – імкнення да ведаў, упэўненасці ў сваіх сілах і настойлівасці ў дасягненні мэт. Бацькам – цярпення і сіл, каб разам з дзецьмі радавацца іх поспехам і пераадольваць цяжкасці.

Няхай новы навучальны год нясе толькі станоўчыя эмоцыі, добры настрой і значныя вынікі.

Н.Л. ГЛІНСКАЯ,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
І.С. МАРКЕВІЧ, Д.І. УШАЦКІ, С.І. САКАЛОЎСКАЯ,
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь