Анжаліка Крупянькова

Анжаліка Крупянькова

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

— Да, Ульяна впервые прокатилась верхом на лошади в десять месяцев. Я её впереди себя посадила, и ей это очень понравилось, — с улыбкой говорит Елена Белоус, инструктор по верховой езде племконефермы ОАО «Полочаны».

Понедельник, 26 апреля 2021 14:06

В одном чате, на одной волне…

Волонтеры Молодежного парламента помогают лучше освоить компьютер и интернет активистам районной организации ветеранов.

Четверг, 22 апреля 2021 09:54

Помнить прошлое ради будущего

В СШ №14 прошла конференция «Уроки истории и современность».

Об этом во время встречи в женском клубе «Сучасніца» городского Дворца культуры рассказала Ольга ХОЛЕВИНСКАЯ, врач-офтальмолог поликлиники №3 Молодечненской центральной районной больницы.

«Гэты настольнік ткала мая свякроў», — гаворыць стараста вёскі Хатуцічы Таццяна Мялюк.

Таццяна Васільеўна, стараста вёскі

— Прыязджайце, мая хата з самага краю. Буду вас чакаць! — гасцінна запрасіла нас стараста вёскі Хатуцічы Лебедзеўскага сельсавета Таццяна Мялюк.

Яе дагледжаная, з новымі вокнамі хата першай сустракае ўсіх, хто праз чыгуначны пераезд скіроўваецца з Заскавічаў у гэту вёску, што знаходзіцца на мяжы нашага раёна са Смаргонскім.

Аднак вядомая прымаўка «Мая хата з краю» зусім не пра Таццяну Васільеўну. Яна вельмі неабыякавы чалавек: тры скліканні запар была дэпутатам Лебедзеўскага сельскага Савета дэпутатаў, а год таму яе выбралі старастай вёскі. Родам яна з суседніх Готкавічаў, васьмігодку закончыла ў Хатуцічах, пасля Маладзечанскага ПТВ-87 уладкавалася на завод «Спадарожнік». У 1979-м у 20 гадоў выйшла замуж за Васіля Мелюка. Ён не захацеў перабірацца ў горад. Маладая сям’я пасялілася ў яго бацькоў Аляксандра Антонавіча і Ганны Мікалаеўны Мелюкоў, карэнных жыхароў Хатуцічаў. Васіль працаваў вадзіцелем у калгасе «Светлы шлях», Таццяна доўгі час загадвала фермай у Готкавічах.

— Паглядзіце, я захавала вашу газету за 1980 год. На першай старонцы – партрэт майго мужа. Ён быў перадавіком, у час уборкі перавёз збожжа больш за ўсіх. Мы вельмі добра з ім жылі: сына з дачушкай гадавалі, «Масквіча» купілі, у Заскавічах хацелі будавацца. Усё абарвалася ў адзін міг: ён трагічна загінуў, я ў 32 гады засталася ўдавой. Сыну было дзесяць гадоў, дачцэ — сем… Мы з дзецьмі засталіся жыць са свёкрам і свекрывёй. Вельмі добрымі яны былі людзьмі – працавітымі, сумленнымі, гаспадарлівымі.

Вялікі партрэт мужа Таццяны Васільеўны вісіць на сцяне. Мы размаўлялі, а ён нібыта слухаў нашу гутарку… Васілій Аляксандравіч мог бы ганарыцца сваёй сям’ёй: дзеці выраслі дастойнымі людзьмі, падрастаюць пяцёра ўнукаў, якія любяць прыязджаць да бабулі.

Моніды, Космачы, Бобрыкі

Гэтыя прозвішчы самыя распаўсюджаныя ў Хатуцічах. Стараста расказвае, што ў мінулыя часы 21 верасня, на Нараджэнне Прасвятой Багародзіцы, у вёсцы адзначалася прастольнае свята. Да 1962 года тут стаяла каплічка, ля яе праводзілася богаслужэнне.

— Мае свёкар са свекрывёй нават кабанчыка калолі да гэтага свята, бо да іх з наваколля прыязджала радня, — расказвае Таццяна Васільеўна.

Памятае яна і расповеды свекрыві пра тое, як пры Польшчы хадзілі да пана ў Беніцу на заробкі. Цэлы дзень пад спякотным сонцам жалі сярпамі жыта, а потым стаялі, схіліўшы галовы, з працягнутай рукой, каб панскі эканом паклаў ім у далонь пару злотых... Зімой не было чым у печы паліць, бо лес быў панскім. Прыходзілася ісці да пана, зняўшы шапку, чакаць, каб ён выпісаў дрэва, а потым са сваім канём на полі адрабляць.

Свякроў расказвала Таццяне Васільеўне пра свайго бацьку Мікалая Кандрацьевіча Моніда. Ён быў пісьменным, нават вучыў мясцовых дзяцей. А ў Першую сусветную вайну быў пісарам пры штабе. Сям’я качавала разам з ім. Некаторы час жылі ва Украіне і марылі хутчэй вярнуцца ў сваю родную вёску.

Адкуль пайшла назва?

У кнізе «Памяць. Маладзечанскі раён» пазначана, што вёска Хатуцічы вядомая з XIX стагоддзя. На той час яна ўваходзіла ў склад Беніцкай вобласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. Найбольш жыхароў тут налічвалася ў 1938 годзе – 325. У 1954-м сюды былі пераселены 25 жыхароў вёскі Купрыяніца. Сёння ў Хатуцічах жывуць 56 чалавек, пераважна пенсіянеры. Ёсць дзве маладыя сям’і: Руслан і Анастасія Дземешы, у якіх падрастае сын Арцём, а таксама Андрэй і Наталля Моніды, якія гадуюць дачку Ксенію.

Жыхары Хатуцічаў у мінулым стагоддзі.

 Праз вёску пракладзены асфальт.

— Гэта былы старшыня калгаса «Светлы шлях» Уладзімір Калачык пакінуў аб сабе добрую памяць, — з удзячнасцю гаворыць Таццяна Васільеўна.

Два разы на дзень ходзіць маршрутны аўтобус у горад, непадалёк – чыгуначны прыпынак. Па панядзелках і чацвяргах прыязджае аўтакрама, кожны чацвер камунальныя службы вывозяць смецце. Калі здараюцца якія-небудзь праблемы, вяскоўцы звяртаюцца да старасты, яна звязваецца з сельсаветам, дае заяўку. Такім чынам даводзілася вырашаць пытанне з асвятленнем вуліцы. Гаворыць, што цяпер ліхтары гараць.

Што тычыцца назвы вёскі, то па адной з версій яна ўтварылася ад слоў «хаткі», «хутары», якіх шмат было ў наваколлі. Аўтары кнігі «Назвы зямлі маладзечанскай. Айконімы» Віталій Мяцельскі і Паліна Фалей выказваюць меркаванне, што назва Хатуцічы магла пайсці ад фінскай асновы hauduttaa, што азначае «запарваць, тушыць (мяса)». Аўтары зазначаюць, што Маладзечанскі раён захоплівае зону распаўсюджвання фінскай тапаніміі, а гэта назва супастаўляльная з назвамі вёсак Кухары, Пекары.

Лясок, што знаходзіцца непадалёк ад мясцовых могілак, здаўна называлі «Сава». Ёсць тут і сваё Глінішча, Плаксіны (месца, дзе разліваецца канава). Рэчка, што цячэ паміж Хатуцічамі і Конавічамі, называецца Вярценка, бо яна і праўда ўецца змейкай.

Ткалі ручнікі, пяклі ў печы пірагі

— Пры мне свякроў хлеб у печы не пякла, толькі пірагі на святы. Яны ў яе былі адмысловыя. Мяне таксама гэтай няпростай справе навучыла, — успамінае мая субяседніца. – Памятаю яшчэ, як свякроў ткала ручнікі, настольнікі, устанавіўшы кросны ў паветцы. Яе вырабы і сёння захоўваю.

Сярод мясцовых жанчын-рукадзельніц Таццяна Васільеўна называе Усцінню Піліпаўну Космач, якая і шыла, і хлеб смачны пякла. Была яна вельмі мудрай жанчынай, многія звярталіся да яе па параду. А яшчэ яна была глыбока веруючым чалавекам, кіравала хорам у Беніцкай царкве, шмат гадоў адпявала нябожчыкаў ва ўсёй акрузе.

У савецкія часы ў вёсцы працавалі клуб, бібліятэка, якімі шмат гадоў загадвала Галіна Іванаўна Монід. У клубе па выхадных да самай раніцы іграў на сваім акардэоне полькі ды вальсы франтавік Васіль Бобрык з Готкавічаў…

Дырэктар захапіў гісторыяй

Да 1980-х гадоў у Хатуцічах працавала васьмігадовая школа, у якой вучыліся дзеці не толькі з гэтай вёскі, але і з Готкавічаў, Конавічаў.

Вучні і настаўнікі Хатуціцкай васьмігодкі. Чацвёрты справа ў першым радзе – дырэктар школы Аркадзій Касцюк. У другім радзе другі справа – Васілій Мялюк, будучы муж старасты вёскі.

 — У нашым класе было 16 вучняў, — успамінае Таццяна Васільеўна. – Нашай першай настаўніцай была Зінаіда Міхайлаўна Вайда. Яе дом быў насупраць школы. А з прадметаў я найбольш любіла гісторыю, якую вельмі цікава выкладаў дырэктар школы Аркадзій Сямёнавіч Касцюк. Нямнога засталося нашых настаўнікаў. На Смаргоншчыне ў вёсцы Міхневічы жыве Марыя Іосіфаўна Кавака, якая таксама была дырэктарам школы, у Заскавічах — Тамара Аляксандраўна Сарока, якая выкладала фізіку, матэматыку, у Смаргоні – матэматык Зінаіда Канстанцінаўна Шульжыцкая.

Сярод вядомых у нашым раёне выпускнікоў Хатуціцкай школы былы дырэктар гімназіі №7 Вольга Малярэвіч, былы дырэктар гармалзавода Уладзімір Бобрык.
Таццяна Васільеўна падлічыла, што родам з Хатуцічаў

15 настаўнікаў, два медыкі, два свяшчэннікі. У гэтай аддаленай ад цэнтра прыгожай вёсцы нарадзілася і жыве шмат працавітых, паважаных, добрых людзей, якія захавалі бацькоўскія дамы, шануюць сваю спадчыну, садзяць сады, упрыгожваюць сядзібы кветкамі.

— У нашых Хатуцічах летам нават кавуны вырошчваюць. Прыязджайце, будзе што сфатаграфаваць! – запрасіла стараста.

Абавязкова прыедзем!

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: АЎТАР, архіў Таццяны МЯЛЮК.

Страница 2 из 148