Анжаліка Крупянькова

Анжаліка Крупянькова

Эл. почта: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Как в условиях непростой эпидемиологической ситуации работает коллектив КУП «Молодечненская городская стоматологическая поликлиника»? Корреспонденты «МГ» побывали здесь 9 февраля, в Международный день стоматолога.

Вторник, 09 февраля 2021 15:17

Вышыць Джаконду. І яшчэ cто карцін...

У гарадскім Палацы культуры адкрылася выстаўка «Адценні жыцця» вышытых карцін Ірыны Сенько (на здымку) і Наталлі Шынкевіч, удзельніц народнага клубнага аб’яднання «Майстар».

«Шырспажыў» ручную работу не заменіць

Вечназялёны зімні сад Палаца культуры нібыта расцвёў: сцены фае ўпрыгожылі рознакаляровыя карціны ў шыкоўных рамах – партрэты, пейзажы, кветкі… Здалёк мне падалося, што гэта жывапіс ці фотаздымкі, і толькі калі падышла бліжэй, пераканалася: вышыўка крыжыкам. Філігранная, надзвычай тонкая, акуратная работа. Нават мужчыны, а іх на адкрыцці выстаўкі было нямала, падоўгу разглядалі карціны, абмяркоўвалі сюжэты, спалучэнне колераў. Што ўжо гаварыць пра жанчын: эмоцыі і захапленне проста струменілі!

Адкрыццё выстаўкі – свята не толькі для аўтараў, але і для іх блізкіх, сяброў, калег.

— Звярніце ўвагу на гэту даму з шалем на плячах на фоне кветак. Колькі ў карціне працы і дасканаласці! Ніякі «шырспажыў» не заменіць тое, што зроблена сваімі рукамі! – мы падышлі да адной з самых працаёмкіх работ Ірыны Сенько разам з кіраўніком народнага клубнага аб’яднання «Майстар» Людмілай Хрол. — Вельмі рада, што гараджане змогуць убачыць цудоўныя работы Наталлі і Ірыны, якія выстаўляюцца ўпершыню ў жыцці. Наша аб’яднанне наведваюць каля 30 творчых жанчын ва ўзросце ад 30 да 70 гадоў, і ў кожнай сваё хобі. У нас выспяваюць новыя праекты, спадзяюся, будуць і новыя выстаўкі.

Дама з шалем Ірыны Сенько.

 У памяць пра матулю

Вядучая імпрэзы вядучы метадыст аддзела традыцыйнага мастацтва і аматарскай творчасці Палаца культуры Марына Юхневіч рада была прадставіць публіцы аўтараў выстаўкі.

Ірына Сенько і Наталля Шынкевіч у мінулым калегі. Больш за 30 гадоў яны выкладалі камерцыйныя дысцыпліны ў гандлёва-эканамічным каледжы, цяпер на пенсіі. Жанчыны расказваюць, што захапіліся вышыўкай дзякуючы выкладчыцы і вядомай рукадзельніцы Дар’і Ясюкевіч, з якой шмат гадоў працавалі ў адной цыклавой камісіі.

Ірына Сенько і Наталля Шынкевіч разам з кіраўніком народнага клубнага аб’яднання «Майстар» Людмілай Хрол.

— І цяпер памятаю той момант, як Дар’я Васільеўна прынесла кавалачкі канвы, ніткі і пасля заняткаў у пустой аўдыторыі вучыла мяне першым сцяжкам, — успамінае Ірына Сенько. — З таго часу я і «захварэла» на вышыванне, нярэдка сядзела за пяльцамі і па начах. Шмат сакрэтаў мне адкрыла і выдатная рукадзельніца Наталля Шэлепень.

Над адной з самых маштабных карцін — «Каханне ўсюды» — Ірына Аляксандраўна працавала паўгода. А за 17 гадоў вышыла больш за сто карцін, многія з якіх падарыла блізкім, сябрам. Яны ўпрыгожваюць інтэр’еры не толькі ў Беларусі, але і ў Чэхіі, а таксама ў Канадзе, дзе жыве адна з яе дачок. Найбольш падабаюцца і ўдаюцца рукадзельніцы партрэты, выявы жанчын, гарадскія пейзажы, жывёлы. Цікава, што ўслед за Ірынай Аляксандраўнай у 75 гадоў пачала вышываць яе мама Марыя Мікалаеўна Ічэнская, якая не выпускала іголку з рук ажно да 85 гадоў. Знакамітую Джаконду вышывала яна, як і прадстаўленых на выстаўцы «Індыянку», «Старую Прагу», дачка дапамагала з самымі складанымі элементамі. На жаль, матулі няма ўжо ў жывых. «Няхай гэта выстаўка стане часцінкай памяці аб ёй», — сказала ў прывітальным слове Ірына Сенько.

Акрамя вышывання, яна асвоіла тэхніку ласкутнага шыцця (пэчворк), пашыла больш за 20 коўдраў, майстравала і сумкі. Калі працавала ў каледжы, вяла гурток па вышыванні, спадзяецца, што дзяўчаты, якія ў ім займаліся, не закінулі пяльцы. Прыгадвае і імёны калег, якія захапляліся гэтым відам рукадзелля. Сярод іх Таіса Курсава, Алена Швырова.
Ірыне Сенько добра ўдаюцца выявы жанчын.

«Убачыла калы — і прапала»

Наталля Шынкевіч падвяла мяне да адной з работ Ірыны Сенько – далікатных кветак у жоўта-блакітных тонах. Некалькі такіх карцін вышыла і Наталля Дзмітрыеўна.

— Пятнаццаць гадоў таму ўбачыла гэтыя калы ў часопісе «Бурда» — і прапала, — гаворыць мая субяседніца. – Я ўдзячная за супрацоўніцтва Наталлі Шэлепень, а таксама Людміле Хрол, вельмі творчай асобе, якая натхніла нас на выстаўку.

У час адкрыцця Наталля Дзмітрыеўна не без жарту заўважыла, што многія яе карціны вышыты «на нервной почве». Работа выкладчыка нервовая, а вышыўка вельмі расслабляе, супакойвае. Гэта выдатны рэлакс, колератэрапія. Доля цярпення, безумоўна, для такога занятку павінна прысутнічаць. Як і ўменне засяродзіцца, быць уважлівым, лагічна думаць. За 15 гадоў захаплення вышыўкай рукадзельніца стварыла больш за сто карцін. Нельга не сказаць і пра тое, што Наталля Дзмітрыеўна цудоўна вяжа. А яшчэ любіць падарожнічаць, пабывала ў многіх еўрапейскіх краінах, ходзіць у паходы. У мінулым годзе разам з маладзечанскімі турыстамі яна была ў веласіпедным, а таксама водным паходзе па рацэ Свольна на Віцебшчыне.
Два гады таму Наталля Шынкевіч любавалася цюльпанамі ў галандскім парку кветак Кёкенхоф. Цяпер жа наведвальнікі захапляюцца вышытымі ёю цюльпанамі.

Калі таленавітыя людзі дзеляцца сваёй творчасцю з іншымі, свет становіцца больш дасканалым і разнастайным. Усе, хто сабраўся ў дзень адкрыцця выстаўкі ў зімнім садзе Палаца, дзякавалі вышывальшчыц за прыемныя імгненні.

— Ніводны шэдэўр немагчыма стварыць без любові і дабра. Колькі дабра на нас ідзе з гэтых карцін! – падзялілася ўражаннямі яшчэ адна рукадзельніца Ніна Сахацкая, выстаўка якой адбылася тут год таму.

А юная ўдзельніца ўзорнай студыі эстраднай песні «Спяваем разам» Паліна Сіняўская парадавала публіку прыгожай кампазіцыяй.

Так і хочацца прысесці за столік утульнага кафэ, вышытага Наталляй Шынкевіч.

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: Віталій КРУПЯНЬКОЎ.

Вторник, 09 февраля 2021 12:32

«З надзеяй вясну чакаем…»

Як у няпростых эпідэміялагічных умовах аберагаюць ад COVID-19 сваіх падапечных работнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян у Сасновым Бары?

Первый раз они пришли как жених и невеста ещё в старый ЗАГС по улице Притыцкого в далеком 1971 году. Спустя 25 лет расписались в книге почетных свадебных юбиляров г. Молодечно во время торжественной регистрации серебряной свадьбы. А недавно, 30 января, своими подписями засвидетельствовали 50-летие совместной жизни.

Понедельник, 08 февраля 2021 10:46

Такіх настаўнікаў забыць немагчыма!

Гістарычны здымак выпускнікоў і педагогаў Палачанскай сярэдняй і вячэрняй школы быў зроблены ў 1961 годзе. Аб сваіх настаўніках і аднакласніках, аб тым, як 60 гадоў таму вучылася сельская моладзь, расказала нашай газеце адна з выпускніц вячэрняй школы Ніна Станевіч (на фота яна другая злева ў трэцім радзе).

Страница 8 из 148