Вторник, 04 мая 2021 12:24

Ганарымся нашымі ветэранамі!

Гэты здымак быў зроблены ў сярэдзіне 80-х гадоў мінулага стагоддзя. На ім супрацоўнікі рэдакцыі таго часу разам з прадстаўнікамі старэйшага пакалення журналістаў раённай газеты.

Сярод тых, хто стаіць у першым радзе, паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, журналісты, якім давялося выконваць свой прафесійны абавязак не толькі «з лейкай і блакнотам», але і «з кулямётам». Зведаўшы ўсе нягоды ваеннага часу, яны з велізарным запалам працавалі, расказвалі чытачам аб адраджэнні нашага рэгіёна з руін, аб лепшых працаўніках. Яны ўнеслі велізарны ўклад у развіццё газеты, заклалі традыцыі, якія мы захоўваем і сёння. І за гэта ім наша ўдзячнасць. Для нас гэта прыклад беззапаветнага служэння Радзіме і журналісцкай прафесіі. І колькі б гадоў ні мінула, мы будзем памятаць іх асобы і імёны. І ў чарговы раз звяртаючыся да архіўных падшывак газеты, будзем у думках дзякаваць за тое, што дзень за днём, год за годам яны пісалі гісторыю свайго часу…

Анжаліка КРУПЯНЬКОВА.
Фота: архіў Алы МАРКЕЛАВАЙ.

Опубликовано в Фотофакт

Александра Войтко и Лев Радковский творческие личности. Они не только активно посещают различные кружки районного центра ремесел, но и участвуют в мастер-классах и презентациях.

Опубликовано в Фотофакт
Пятница, 23 апреля 2021 14:08

Вярба ў доме – здароўе і багацце

25 красавіка праваслаўныя вернікі будуць сустракаць вялікае свята – Уваход Гасподні ў Іерусалім, або Вербную нядзелю, якая традыцыйна святкуецца за тыдзень да Вялікадня.

У наш час можна лёгка купіць прыгожую гатовую вербачку. А можна стварыць цуд самім, напоўніць яго душэўнай цеплынёй і радасцю надыходзячага свята.

Кіраўнік студыі мастацкага афармлення вырабаў «Умелыя ручкі» дзіцячага цэнтра культуры «Расток» Лілія Рудзінская са сваімі выхаванцамі вырашыла сустрэць свята з вербачкамі, упрыгожанымі сваімі рукамі. На працягу Вербнага тыдня праходзілі заняткі, дзеці аздаблялі галінкі вярбы. А для жыхароў горада правялі майстар-клас «Вярба ў доме – здароўе і багацце». Кожны меў магчымасць аздобіць вербачку па сваім гусце і пажаданні.

У майстар-класе выкарыстоўваліся розныя матэрыялы і тэхнікі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: дэкарыраванне атласнымі стужкамі і прадзівам, мадэліраванне кветак з пластычнага і мяккага фаамірану…

Вынікам агульнай працы сталі святочна ўпрыгожаныя галінкі вярбы, якія прынеслі радасць удзельнікам сустрэчы.

Наталля ШАСТАК,метадыст ДЦК «Расток».
Фота: архіў ДЦК «Расток».

Опубликовано в Фотофакт
Пятница, 09 апреля 2021 14:59

Пацалунак вярблюда Максіма

Бывае ж такое: прылятаеш за чатыры тысячы кіламетраў у Егіпет, у Хургаду — а там на пляжы бачыш вярблюда са славянскім іменем Максім…

Опубликовано в Фотофакт
Пятница, 26 марта 2021 10:27

Подрастает смена

Пока сильнейшие пловцы Молодечненщины в составе сборной Минской области на спортивно-тренировочных сборах готовятся выступить на республиканском первенстве, в бассейне ДЮСШ «Молодость» прошел очередной районный турнир.

Восьмиклассница СШ №11 Вера Макаревич (на первом плане) была сильнее своих соперниц в плавании на 200 м брасом и такой же дистанции вольным стилем.

 В соревнованиях принимали участие более 80 юных пловцов. Как всегда, не обошлось без сюрпризов.

— Все наши воспитанники подготовились к соревнованиям хорошо. Каждый участник был настроен бороться на водной дорожке до самого финиша, — сказал, подводя итоги турнира, тренер ДЮСШ профсоюзов «Молодость» Владислав Антонов. — Лично меня порадовала моя ученица Вера Макаревич. Ещё три года назад девочка совсем не умела плавать. Но она очень хотела научиться. И теперь, когда освоила азы, усиленно работает над собой, повышает спортивное мастерство. Благодаря своему бойцовскому характеру, упорству и каждодневным тренировкам Вера в этих соревнованиях победила в двух заплывах — финишировала первой на 200-метровке брасом и такой же дистанции вольным стилем. Думаю, она ещё не раз порадует нас и в соревнованиях более высокого уровня.

Текст и фото:
Вячеслав ТАБУЛИН.

Опубликовано в Фотофакт
Страница 1 из 3