Вёскі Броды і Бярозаўцы знаходзяцца ўбаку ад дарогі Маладзечна – Хоўхлава. Населеныя пункты прыцягальныя для мясцовых жыхароў і дачнікаў.
Пацвярджаюць гэта акуратныя, дагледжаныя дамы. Сярод іх шмат новых. Гаспадары прымяняюць розныя архітэктурныя рашэнні. У адным з падворкаў уваход на тэрыторыю ахоўваюць ільвы на калонах. У другім да мансарды прыбудаваны прыгожа аздоблены балкон. Ля многіх дамоў кветнікі. Застаецца толькі здагадвацца, як прыгожа тут летам.
Асабіста я адзначыў, што кожная электрычная апора адгароджана ад дарогі спецыяльным бар’ерам: і выглядае прыгожа, і для ўдзельнікаў дарожнага руху дадатковая небяспека.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ