Некалі брукаваныя гасцінцы пакрывалі ўсю тэрыторыю Беларусі. Да нашага часу ад былой каменнай транспартнай сеткі захаваліся асобныя невялікія ўчасткі. Адзін з іх знаходзіцца недалёка ад аграгарадка.
Каб праехаць ці прайсці па гістарычным участку былога гасцінца, трэба выехаць з Хажова ў бок Гарадка, а потым звярнуць да сянажнай траншэі мясцовай гаспадаркі. Транспартны рух тут не вельмі інтэнсіўны. Таму брукаванка практычна ў ідэальным стане.
На мой погляд, гэты ўчастак можа лічыцца адной са славутасцей раёна. Справа ў тым, што старыя брукаваныя дарогі і вуліцы, як правіла, адзначаюцца ў турыстычных даведніках, або іх прыгадваюць турысты ў сваіх нататках. Магчыма, камусьці з чытачоў «МГ» самому захочацца апынуцца на дарозе часу.
Алег БЯГАНСКІ
Фота: Аляксей ПЛАТКО