Прызначаны штучныя каскады для гашэння энергіі воднага патоку. Справа ў тым, што да Вязынкі ваду ў канале паднімаюць на больш высокі ўзровень помпавыя станцыі. Потым рэль-еф змяняецца, і вада льецца самацёкам. А спецыяльныя лесвіцы тармозяць яе хуткасць. Інакш яна магла б размыць рэчышча канала.
Першы каскад размешчаны па ходзе электрычкі ў бок Мінска. Адлегласць да яго прыкладна кіламетр. Сцяжынка пратаптана ўздоўж канала. Карыстаюцца ёю многія. Каб убачыць другую «лесвіцу», трэба ісці ў бок Маладзечна. Менавіта гэты каскад найбольш уражвае. Ён налічвае каля трох дзясяткаў прыступак.
Я наведаў аб’екты ў дзень, калі канал быў асабліва паўнаводны. Магутныя струмені з шумам «скакалі» па прыступках. Над вадой была бачная вясёлка. Некалькі рыбакоў размясціліся па абодвух баках «горнай» рэчкі. Раз-пораз яны здымалі з кручка сваю здабычу. Былі тут і турысты, якія фата-графавалі штучныя вадаспады.
Знаходзяцца хуткатокі недалёка ад Маладзечна, дабрацца да іх лёгка, а ўбачанае надоўга застанецца ў памяці.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.