17.02.2021 10:43

Капліца-пахавальня ў Лебедзеве

Унікальны помнік архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя знаходзіцца на тэрыторыі могілак ля аграгарадка Лебедзева. Будынак выглядае надзвычай велічна. Ён узведзены на ўзгорку, бачны здалёк, таму прыцягвае ўвагу падарожнікаў.

Каталіцкая капліца-пахавальня ўзведзена ў стылі неаготыкі з элементамі мадэрну. Каталіцкая капліца-пахавальня ўзведзена ў стылі неаготыкі з элементамі мадэрну.

Як згадваецца ў краязнаўчай літаратуры, капліца пабудаваная ў 1910-х гадах. Яе ніколі сур’ёзна не рэстаўрыравалі. Такім чынам, пабудова цалкам захавала арыгінальныя архітэктурныя элементы і адлюстроўвае дух эпохі больш чым стогадовай даўніны.

Месца для пабудовы было выбрана невыпадкова. Стагоддзе таму паблізу праходзіла ажыўленая дарога з Мінска ў Вільнюс. Ля славутасці спыняліся падарожнікі. Людзі маліліся, святары праводзілі набажэнствы. З вышыні ўзгорка адкрываецца шыкоўны від на наваколле.

Капліца прыгожая ў любую пару года. Мы наведалі яе зімой. Жоўтая цэгла нібы выпраменьвала цяпло. Магчыма, у архітэктара такая і была задума. Храм з’яўляецца месцам яднання веры і паўсядзённага жыцця. Таму людзі павінны адчуваць жыватворную энергію, якую выпраменьвае збудаванне.

Уражваюць таксама дробныя элементы аздаблення капліцы. Рознакаляровыя вокны, вострыя вежы, ляпніна, цагляныя крыжыкі ствараюць непаўторны вобраз. Адразу пераконваешся – шэдэўр стварылі сапраўдныя майстры.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

 

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/puteshestviya/item/8895-kaplitsa-pakhavalnya-lebedzeve.html#sigProId5f5c86b5ab
Прочитано 1132 раз Последнее изменение 17.02.2021 10:43
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.