24.10.2023 7:53

Флігель рамантуюць

Флігель -- адзін з будынкаў былой сядзібы Свентаржэцкіх у Маліноўшчыне, што захаваліся да нашага часу. Цяпер вядзецца капітальны рамонт і мадэрнізацыя пабудовы.

Заказчыкам работ выступае СТАА «Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод -- «Аквадыў». Падрадная арганізацыя -- маладзечанскае прадпрыемства ТАА «Арнада». Пасля завяршэння рамонту значэнне аб’екта як турыстычнай славутасці ўзрасце.

Нагадаем, што ў архітэктурным абліччы флігеля прысутнічаюць элементы неаготыкі. Галоўны фасад сіметрычна падзелены стральчатымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі. Раней будынак служыў кухняй, пральняй, жыллём для повара. У савецкія часы тут была бібліятэка. Дзякуючы прадпрыемству «працоўны стаж» адметнай пабудовы будзе прадоўжаны.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 809 раз Последнее изменение 24.10.2023 7:53
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « «Драўляная казка Палесся» Как в детстве побывали… »