03.10.2022 11:20

Векавыя дубы ля Віліі

Ва ўрочышчы Даманава на высокіх берагах паўнаводнай Віліі да нашых дзён захаваліся рэліктавыя дубровы. Пабываць тут — адно задавальненне.

Побач з лясным гігантам чалавечую постаць нават цяжка заўважыць. Побач з лясным гігантам чалавечую постаць нават цяжка заўважыць.

Дубы на нашых землях спрадвеку лічыліся свяшчэннымі дрэвамі. Іх цанілі за моц, веліч, жыццёвую сілу. Уваходзіш у такі лес — і нібыта трапляеш у казку. Нават фізічна адчуваеш прысутнасць жыватворнай энергіі. У кожным дрэве бачыш асобу. Усе дрэвы розныя. Нават можаш расказаць гісторыю жыцця кожнага волата.
Так, некаторыя дубы «памечаны» маланкамі. І гэта не дзіўна, бо «іскры Перуна» найбольш часта трапляюць менавіта ў гэтыя дрэвы. Крона многіх зялёных старажылаў няправільная. Галіны ствараюць мудрагелісты ўзор, напаўняючы прастору шумам і прыгажосцю лістоты. А тыя старажылы, якім не пашанцавала апынуцца ля рачнога абрыву, моцна трымаюцца каранямі за жыццё.

Пра векавыя дубы ля рэчкі, якія «ўзносяць свае галіны смела і вольна», пісаў яшчэ археолаг, гісторык, этнограф, фалькларыст Канстанцін Тышкевіч. У 1857 годзе ён даследаваў і апісаў Вілію ад вытоку да ўпадзення ў Нёман. Выдатна, што дубровы, на якія звярнуў увагу даследчык, захаваліся да нашых часоў.

Нішто не перашкаджае атрымаць асалоду ад прыгожых ландшафтаў і нам. Знаходзіцца ўрочышча недалёка ад нашага горада. Да таго ж Вілія з’яўляецца самай буйной ракой Маладзечаншчыны. Па ёй праходзіць мяжа з суседнім раёнам. Выберыце для падарожжа пагодлівы дзень — і вы не пашкадуеце аб гэтым.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

Прочитано 1211 раз Последнее изменение 03.10.2022 11:20
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « «Лесвіцы» для вады Казачны палац на берагах Дабасны »