27.09.2022 9:44

«Лесвіцы» для вады

На галоўным канале Вілейска-Мінскай воднай сістэмы ўзведзены ўнікальныя гідратэхнічныя збудаванні — хуткатокі. Каб убачыць іх, трэба на электрычцы даехаць да прыпыначнага пункта «Хмелеўка» і прайсці невялікую адлегласць.

На адным з хуткатокаў налічваецца каля 30 прыступак для вады. На адным з хуткатокаў налічваецца каля 30 прыступак для вады.

Прызначаны штучныя каскады для гашэння энергіі воднага патоку. Справа ў тым, што да Вязынкі ваду ў канале паднімаюць на больш высокі ўзровень помпавыя станцыі. Потым рэль-еф змяняецца, і вада льецца самацёкам. А спецыяльныя лесвіцы тармозяць яе хуткасць. Інакш яна магла б размыць рэчышча канала.

Першы каскад размешчаны па ходзе электрычкі ў бок Мінска. Адлегласць да яго прыкладна кіламетр. Сцяжынка пратаптана ўздоўж канала. Карыстаюцца ёю многія. Каб убачыць другую «лесвіцу», трэба ісці ў бок Маладзечна. Менавіта гэты каскад найбольш уражвае. Ён налічвае каля трох дзясяткаў прыступак.

Я наведаў аб’екты ў дзень, калі канал быў асабліва паўнаводны. Магутныя струмені з шумам «скакалі» па прыступках. Над вадой была бачная вясёлка. Некалькі рыбакоў размясціліся па абодвух баках «горнай» рэчкі. Раз-пораз яны здымалі з кручка сваю здабычу. Былі тут і турысты, якія фата-графавалі штучныя вадаспады.

Знаходзяцца хуткатокі недалёка ад Маладзечна, дабрацца да іх лёгка, а ўбачанае надоўга застанецца ў памяці.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.

 

Прочитано 1012 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.