11.04.2022 12:03

Гміна, сельсавет, камендатура, школа

Дом №2 на вуліцы Вакзальнай у Палачанах адрозніваецца незвычайнай архітэктурай. Велічны фасад, калоны, балкон. Гэтыя элементы не характэрныя для жылога будынка.

Дом №2 на вуліцы Вакзальнай у Палачанах адрозніваецца незвычайнай архітэктурай. Дом №2 на вуліцы Вакзальнай у Палачанах адрозніваецца незвычайнай архітэктурай.

З гісторыяй пабудовы нас пазнаёміла жыхарка Мінска Ірына Яцукевіч, якая прыехала ў Палачаны наведаць сваякоў. Яна сустрэла нас на ганку дома, адказала на ўсе пытанні, правяла экскурсію.

— Дом быў пабудаваны ў 1933 годзе, — паведаміла жанчына. – Прычым у якасці будматэрыялаў прымяняліся бярвенні, што засталіся пасля дэмантажу вайсковых складоў часоў Першай сусветнай вайны. У доме да 1939 года размяшчалася адміністрацыя мясцовай гміны. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР тут працаваў сельскі Савет. У гады нямецка-фашысцкай акупацыі будынак займала нямецкая камендатура.

Ірына Сцяпанаўна расказала, што на гарышчы жыхары знайшлі польскія дакументы, прапагандысцкія нямецкія лістоўкі, газеты, што выдавалі ў БССР. Многія матэрыялы сталі музейнымі экспанатамі.

Лесвіца на другі паверх захавалася яшчэ з «польскага часу».

Між тым гісторыя дома працягвалася. Пасля вызвалення ў будынку зноў размясціўся сельскі Савет. Потым тут была сярэдняя школа. І, нарэшце, кватэры ў доме атрымалі настаўнікі. Доўгі час тут жыў ветэран Вялікай Айчыннай вайны работнік адукацыі Міхаіл Абрамовіч.

Разам з Ірынай Яцукевіч мы прайшліся па доме, убачылі лесвіцу, якая захавалася яшчэ з «польскага часу», ацанілі від на наваколле з балкона. На гарышчы заўважылі нямецкі складны ложак, некалькі старых прадметаў сялянскага побыту. Сапраўдны краязнаўчы музей. Уразілі высокая столь і прасторныя пакоі. У такім антуражы няцяжка ўявіць сабе жыццё некалькі дзясяткаў гадоў таму.

Алег БЯГАНСКІ.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Прочитано 289 раз
Алег Бяганскі

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Другие материалы в этой категории: « Глыбокае славіцца не толькі згушчонкай Рака Вялеса »