Новости Молодечно и Молодечненского района

Дзе гандлёвыя рады — там і гандаль

  • 2022-10-25 13:21:12
  • Алег Бяганскі

Справа ў тым, што важным гандлёва-рамесным цэнтрам Бабруйск стаў яшчэ ў XVI стагоддзі. Гэтаму спрыяла яго ўдалае геаграфічнае становішча. Горад знаходзіцца на паўнаводнай Бярэзіне, і па рацэ сюды зручна дастаўляць розныя тавары. У выніку гарадское жыццё засяродзілася вакол рыначнай плошчы.

Будаўніцтва Лібава-Ромен-скай чыгункі дало дадатковы штуршок развіццю гандлю. Тады ў горадзе на Бярэзіне сфарміравалася некалькі гандлёвых кварталаў. Былі збудаваны склады, магазіны, іншыя аб’екты інфраструктуры. У канцы пазамінулага стагоддзя купцоў у Бабруйску налічвалася больш, чым у Віцебску, Гродне або Брэсце.

Цікава, што амаль за паўтара стагоддзя спецыялізацыя і знешні выгляд гандлёвых кварталаў не змяніліся. Турысты, якія прыязджаюць у горад, могуць асабіста пераканацца ў гэтым. Трэба толькі апынуцца ў пачатку пешаходнага ўчастка вуліцы Сацыялістычнай. Вас уразіць, наколькі захаваны тут дух былой эпохі.

Я наведаў Бабруйск у адзін з выхадных дзён, калі гандаль з магазінаў і рынкаў «вырваўся» на вуліцы. Прыемна было прайсціся ўздоўж стэлажоў з таварамі, паразмаўляць з прадаўцамі, ацаніць, з якім гумарам яны рэкламуюць свой тавар. Асабліва цікава на фоне гістарычнага антуражу выглядаў
антыкварыят. Вядома, без пакупкі не абышлося...

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ.