Да гэтага храма я прыязджаў некалькі разоў у розны час дня і розную пару года. І заўсёды яго сцены і калоны ўнутры выглядалі непаўторна.
Асаблівы настрой стваралі асвятленне, расліннасць, аблокі на небе і нават уласны душэўны стан. Тут, як у тэатры, дзе галоўныя героі – ты і вечнасць. Некаторых такі расклад супакойвае, некаторых падштурхоўвае да рэфлексіі. Але ў любым выпадку варта прыехаць у Дубрава, каб на свае вочы ўбачыць гэты рукатворны цуд.
Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ