Новости Молодечно и Молодечненского района

Беларускі Куршавель

  • 2025-02-08 10:02:00
  • Олег Беганский

Шмат разоў падарожнічаў па раёне і пераконваўся, што ў Аляхновічах свой непаўторны мікраклімат.

Вось і нядаўна, калі ў Маладзечне прахожыя старанна абыходзілі лужыны і хаваліся ад снежнага дажджу, на «даху раёна» сфарміравалася стабільнае снежнае покрыва. Выглядаў аграгарадок, як папулярны горны курорт. А незвычайнасць відовішчу дадавалі штучныя пальмы ля аднаго з дамоў.

Імкненне ўпрыгожыць месца, дзе жывеш, заўсёды адрознівала беларусаў. Вось і ў нашым выпадку мясцовыя жыхары ўнеслі ў наваколле крэатыўны аспект. Ды яшчэ па-гаспадарску ўтылізавалі непатрэбны пластык.

Тэкст і фота: Алег БЯГАНСКІ