Новости Молодечно и Молодечненского района

За полгода украли 25 велосипедов

  • 2018-08-20 06:03:54
  • Отдел информации.

Найбольш часта веласіпеды крадуць у паўднёвым і цэнтральным раёнах Маладзечна. У сельскай мясцовасці крадзяжы былі ўчынены на тэрыторыі Радашковіцкага, Цюрлёўскага, Красненскага, Чысцінскага і Гарадзілаўскага сельсаветаў. У 22 выпадках доступ да веласіпедаў быў адкрыты. З пад’ездаў зафіксавана 12 крадзяжоў.

Каб не стаць ахвярай такіх злачынстваў, неабходна выконваць самыя простыя правілы:
- абавязкова выкарыстоўвайце веласіпедны замок, нават калі адлучаецеся ненадоўга;
- не пакідайце без нагляду на веласіпедзе насос, ліхтар, іншыя рэчы;
- выкарыстоўвайце спецыяльную сігналізацыю;
- лесвічная пляцоўка -- не лепшае месца для захоўвання веласіпеда.

Увага! Парушэнне правілаў карыстання жылым фондам (у тым ліку захоўванне веласіпедаў на лесвічных пляцоўках) караецца штрафам у памеры да 30 базавых велічынь (для юрыдычных асоб – да 50).
Парушэнне норм супрацьпажарнай бяспекі ў жылым фондзе можа каштаваць вінаватаму да 30 «базавых». Ад 30 да 50 базавых велічынь заплаціць адказная асоба, па віне якой узнік пажар.

Калі вы сталі сведкам крадзяжу або валодаеце іншай значнай інфармацыяй, паведаміце па тэлефонах 102, 77-16-56 (кругласутачна), 77-14-88, 77-44-11 (у рабочыя дні з 9.00 да 18.00).

Па інфармацыі Маладзечанскага РАУС.