Як расказаў інспектар Маладзечанскай ДАІ Сяргей Бартош, насустрач «хуткай» выбег мужчына. Сястра, з якой ён напярэдадні пасварыўся, пырнула яго нажніцамі ў грудзі. Пачуўшы з вуліцы гукавы сігнал «хуткай», мужчына вырашыў спыніць медыкаў. Яго зачапіла за твар правым люстэркам.
Па словах С. Бартоша, у пацярпелага былі прыкметы алкагольнага ап'янення. З пранікальным раненнем грудной клеткі і нязначнымі ушыбамі твару ён быў шпіталізаваны.