Новости Молодечно и Молодечненского района

Молодечненец был ранен из раритетного карабина

  • 2017-05-23 06:24:23
  • Алег Бяганскі

Праваахоўнікі выехалі па месцы жыхарства пацярпелага. Там яны знайшлі карабін «Mauser 98k» узору 1935 года, які належаў гаспадару. Па папярэдніх даных, маладзечанец атрымаў раненне ў выніку неасцярожнага абыходжання менавіта з гэтай зброяй. У адносінах да ўладальніка карабіна распачата крымінальная справа. Мужчына абвінавачваецца па частцы 2-й артыкула 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

— Як высветліла балістычная экспертыза, «Mauser 98k» выдатна захаваўся і можа выкарыстоўвацца для стральбы. Абставіны, якія прывялі да няшчаснага выпадку, устанаўліваюць следчыя, — удакладніў Юрый Георгіевіч.

Вінтоўка «Mauser 98k» была прынята на ўзбраенне нямецкай арміі ў 1935 годзе. Яна з’яўлялася асноўнай і найбольш масавай стралковай зброяй вермахта. Вытворчасць спынілася ў 1945 годзе пасля разгрому Германіі. Усяго было выпушчана больш за 14 мільёнаў адзінак вышэйзгаданага карабіна.



Пасля Другой сусветнай вайны вінтоўка знаходзілася на ўзбраенні армій многіх краін свету, у тым ліку ГДР і ФРГ. Яна выкарыстоўвалася да 1995 года ў якасці зброі ганаровай варты бундэсвера (арміі ФРГ).

Фота: архіў Маладзечанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.