Меню

Что предлагают дома культуры в мае

Раённая афіша
Маладзечанскі раённы цэнтр культуры запрашае 14 мая ў 17.00 прыняць удзел у II Фестывалі сямейнай творчасці «Таленавітыя разам».


12 мая
Аляхновіцкі СДК, 14.30 – дзелавая гульня да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь «Захоўваем мінулае, шануем сучаснасць, будуем будучыню»; на працягу дня ў Аляхновічах ладзіцца акцыя «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя»
Лебедзеўскі СДК, 15.00 – гутарка «Прафесіі будучыні»; па 22 мая ладзіцца выстава «Сімвалы маёй краіны»
Хажоўскі СДК, 15.00 – урок па правілах дарожнага руху «Зебра»
Беразінскі СДК, 16.30 – урок мужнасці «Жанчыны Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне»; па 17 мая ладзіцца выстава «Сімвалы маёй краіны»
Палачанскі СДК – па 16 мая ладзіцца фотавыстава да Дня сям’і «Цяпло бацькоўскай душы»
13 мая
Беразінскі СДК, 13.00 – майстар-клас «Голуб свету» (узорная студыя выяўленчага мастацтва «Чароўная палітра»)
Гарадоцкі СДКіТБ, 14.00 – тэматычная гадзіна па прафілактыцы экстрэмізму «Дзеці, якія перажылі вайну»; 17.00 – гадзіна па прафілактыцы гендарных стэрэатыпаў «Бацькоўскі кантроль, ці Не выбірайце мне сяброў»
Чысцінскі СДК, 14.30 – майстар-клас «Брыдкія словы – у смецце»; 15.00 – гадзіна творчасці «Пра вясну і прыгажосць»
Маркаўскі СДК, 15.00 – пазнавальна-гульнявая праграма «Злачынства і падлетак»
Пятроўшчынскі СДК, 16.00 – конкурс дзіцячых малюнкаў «Я і мая сям’я без брыдкаслоўя»
Раёўскі СДК, 16.00 – майстар-клас «Беларуская кухня»
Відзеўшчынскі СДК, 16.30 – дыспут «Міфы і факты аб курэнні»
Заскавіцкі СДК, 16.30 – гадзіна творчасці да Дня сям’і «Робім падаруначкі мамачцы і татачку»; 18.30 – пазнавальная гадзіна «Дзень сям’і, кахання і вернасці»
Радашковіцкі ЦКіА, 17.00 – акцыя «У цэнтры ўвагі дзеці»
14 мая
Палачанскі СДК, 11.00 – гутарка да Дня сям’і з іерэем Дзмітрыем «Адносіны бацькоў і дзяцей у сям’і»
Аляхновіцкі СДК, 14.30 – урок здароўя для дзяцей і падлеткаў «Цікава і карысна»; 16.00 – гутарка «Тэрапія добрым словам»
Маркаўскі СДК, 15.00 – інтэлектуальны конкурс «У краіне рэбусаў»
Красненскі СДК, 16.00 – дыялог «Значэнне сям’і ў жыцці кожнага чалавека»
Пятроўшчынскі СДК, 16.00 – тэматычная праграма «Усё пачынаецца з сям’і»
Хажоўскі СДК, 16.00 – віктарына «Мы за здаровы лад жыцця» ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Здароўе нацыі»
Раёўскі СДК, 17.00 – гульня «Асацыяцыі»
Радашковіцкі ЦКіА, 17.00 – турнір па настольных гульнях «Самы кемлівы»
Відзеўшчынскі СДК, 17.30 – спартыўная эстафета «Хутчэй, вышэй, мацней!»
Заскавіцкі СДК, 18.30 – вечар адпачынку «Душэўнае чаяванне»
15 мая
Беразінскі СДК, 16.00 – круглы стол «Востраў сямейных каштоўнасцей»; па 20 мая ладзіцца фотавыстава «Сям’я»
Гарадоцкі СДКіТБ, 17.00 – інфармацыйная гадзіна па прафілактыцы насілля ў сям’і «Разам мы вялікая сіла – разам мы сям’я»
Чысцінскі СДК, 18.00 – вечар ваенных песень «Гэта свята са слязамі на вачах»
Хажоўскі СДК – па 22 мая ладзіцца фотавыстава «Сем «Я»
Красненскі СДК – па 25 мая ладзіцца выстава «Сям’я вачыма дзяцей»
Аляхновіцкі СДК – па 31 мая ладзіцца выстава сямейных малюнкаў «Мая сям’я»
16 мая
Беразінскі СДК, 12.00 – праграма «Кошык гульняў»; 13.00 – прафілактычная гутарка «Беражлівае стаўленне да дзяўчынак – закон для мужчын»
Красненскі СДК, 12.00 – танцавальна-забаўляльная праграма «Дзяцінства – гэта мы»
Відзеўшчынскі СДК, 13.00 – пазнавальная гульня з элементамі трэнінгу «Свет эмоцый»
Хажоўскі СДК, 13.00 – дзіцячая дыскатэка «Ласкавы май»
Чысцінскі СДК, 14.00 – лабараторыя «Вывучэнне розных стыляў вышыўкі»; 15.00 – музычная віктарына «Адгадай інструмент»; 19.00 – дыскатэка
Радашковіцкі ЦКіА, 16.00 – пазнавальная праграма «Скажы наркотыкам «Не!»; 17.00 – віктарына «Здаровае слова»
Гарадоцкі СДКіТБ, 17.00 – танцавальная вечарына «Неба напалову»
Заскавіцкі СДК, 18.00 – тэматычная праграма «Крок у бездань»
Раёўскі СДК, 18.00 – дзіцячы канцэрт «Шчаслівыя разам»
17 мая
Гарадоцкі СДКіТБ, 12.00 – традыцыйнае свята «Мікола Вясновы»; 17.00 – сямейныя вячоркі «Рэцэпт сямейнага дабрабыту»
Пятроўшчынскі СДК, 12.00 – забаўляльна-гульнявая праграма «Востраў сямейных скарбаў»

  • У плане магчымыя змены.
    Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце cks.by ва ўкладцы «Наши учреждения».

Поделиться в социальных сетях:
Читайте также