Па традыцыі па выніках віктарыны на веданне роднага краю нашым падпісчыкам мы ўручаем фірменныя кубкі і календары. У ліку пераможцаў сям’я Зяновічаў з Маладзечна.
— Чытаць «МГ» разам — гэта наша добрая традыцыя, — заўважае захавальніца сямейнага ачага Алена. – Цікавыя тэмы знаходзім для сябе і мы з мужам, і нашы дзеці.
Алена працуе настаўніцай пачатковых класаў у гімназіі №10. У гэтай жа навучальнай установе ў пятым класе вучыцца дачка Маша, а сын Ілья закончыў яе летась з залатым медалём (цяпер ён студэнт БНТУ). Галава гэтай дружнай сям’і Аляксандр працуе ахоўнікам на адным з мясцовых заводаў.
Ірына РАБУШКА.
Фота: Аляксей ПЛАТКО.