Да пандэміі многія з вас падарожнічалі па розных краінах, не забываліся прыхапіць з сабой «Маладзечанскую газету», каб сфатаграфавацца з ёю на фоне розных цікавых месцаў для нашай рубрыкі «МГ» вандруе па свеце».
Цяпер жа нашы вандроўкі ўсё больш па Беларусі. І гэта таксама цудоўна: мы глыбей пазнаём сваю краіну, у якой ёсць што паглядзець, чаму здзівіцца і парадавацца. Дасылайце нам здымкі з розных гарадоў, прыгожых і знакавых месцаў Беларусі з «Маладзечанскай газетай»! Пасля публікацыі мы будзем прысвойваць кожнаму здымку парадкавы нумар, а пад Новы год разыграем сярод удзельнікаў прызы. Абяцаем, яны вам спадабаюцца!
Дасылайце фатаграфіі на эл. адрас рэдакцыі Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. ці на наш вайбер +37529-627-16-11.
І абавязкова напішыце, як вас завуць, дзе зроблена фота, пакіньце свой кантактны тэлефон, каб з вамі можна было звязацца.