Новости Молодечно и Молодечненского района

Заяц, стоп! На вокзале в Молодечно проверяли оплату за проезд

  • 2018-03-20 11:14:55
  • Лилия Липницкая

Трэба адзначыць, што пасажыры паставіліся да яе з разуменнем. Інакш і быць не магло, бо ўсе хочуць ездзіць з камфортам. А для гэтага неабходна аплачваць праезд, выконваць іншыя правілы пасажырскіх перавозак.

Дарэчы, праверка на пероне дазваляе не дапусціць у вагоны п’яных, адказаць на пытанні, яшчэ да паездкі растлумачыць спрэчныя моманты. Такія меры дысцыплінуюць пасажыраў. Яны карысныя як Беларускай чыгунцы, так і людзям, якія карыстаюцца чыгуначным транспартам.

Як падкрэсліла рэвізор-інструктар па кантролі пасажырскіх паяздоў Ганна Радушная, «Стоп, заяц!» — планавае мерапрыемства. Яго падтрымліваюць многія жыхары горада і раёна. Пасажыры дзякуюць работнікам чыгункі за адказнасць і прафесіяналізм.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.