Людзі ў пагонах выяўляюць факты парушэнняў і безгаспадарчасці. Сярод асноўных задач міліцыі — забяспечыць захаванне ўраджаю, мінеральных угнаенняў, прасачыць за спраўнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі і прыдатнасцю яе для работы. Выяўлены шэраг недахопаў, у ліку якіх і адсутнасць надзейнай аховы будынкаў і збудаванняў. У некаторых гаспадарках у агароджах былі праходы, уязныя вароты ў момант праверкі былі адчыненыя. У некаторых выпадках адсутнічаў кантроль за ўездам, што забяспечвала бесперашкоднае перамяшчэнне старонніх. У цёмны час сутак на тэрыторыях адсутнічала асвятленне або яно было недастатковым.
Адно з самых частых парушэнняў — захоўванне збожжа ў непрыдатных для гэтага месцах, у большасці выпадкаў побач з сельскагаспадарчай тэхнікай. Пры праверцы самой тэхнікі ў адной з гаспадарак былі выяўленыя два разукамплектаваныя камбайны, рамонт якіх не праводзіўся.
Больш за ўсё здзівіла нядобрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў вартаўнікамі, устаноўлена шэсць фактаў знаходжання іх на рабочым месцы падшафэ. Два вартаўнікі ў момант прыезду групы спалі, адзін наогул адсутнічаў.
Але былі адзначаны і пазітыўныя моманты. У ходзе ўборкі ўраджаю не зафіксаваны выпадкі крадзяжу гаручага. На дадзены момант вядомы ўсяго толькі адзін факт злачынства: непрацуючы грамадзянін вы-
краў з поля ААТ «Заскавічы» 10 рулонаў саломы агульным коштам 50 рублёў.