Сярод іншых на парадку дня стаяла пытанне ўнясення змяненняў у склад вышэйзгаданай камісіі. Так, згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №267 ад 30 красавіка 2019 года, узначальваць падобныя калегіяльныя раённыя органы павінны старшыні райвыканкамаў. Такім чынам, кіраўніком камісіі Маладзечанскага райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі стаў Юрый Горлаў.
Інфармацыю пра вынікі праверак некаторых суб’ектаў гаспадарання горада і раёна агучыў Уладзімір Дубоўскі.