Новости Молодечно и Молодечненского района

Причина урона -- уклонение от уплаты налогов

  • 2017-12-13 10:05:03
  • Соб. инф.

У час праверкі было ўстаноўлена, што ў 2013 і 2014 гадах у арганізацыі адсутнічаў сертыфікат прадукцыі ўласнай вытворчасці, які даваў падставы для прымянення льготы на прыбытак. Аднак дырэктар прадпрыемства сумесна з галоўным бухгалтарам і заснавальнікам наўмысна ўнеслі ў падатковыя дэкларацыі за 2013 і 2014 гады заведама лжывыя звесткі аб наяўнасці льготы па падатку на прыбытак, ухіліліся ад выплаты падатку на прыбытак у суме 60458,91 рубля, што складае 3359 базавых велічынь і перавышае асабліва буйны памер.

Па выніках праверкі Маладзечанскім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у адносінах да дырэктара, заснавальніка і галоўнага бухгалтара ТАА распачата крымінальная справа за ўхіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў, што пацягнула ўрон у асабліва буйным памеры.

Суд Маладзечанскага раёна прызнаў указаных асоб вінаватымі ў злачынстве па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса. Дырэктар ТАА прыгавораны да паўтара года абмежавання свабоды без накіравання ў выхаваўчую ўстанову адкрытага тыпу, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады з ажыццяўленнем арганізацыйна-распарадчых і фінансава-гаспадарчых абавязкаў і штрафу ў суме 1470 рублёў. Такі ж вердыкт, акрамя выплаты штрафу, вынесены і ў адносінах да галоўнага бухгалтара. Заснавальнік таварыства з абмежаванай адказнасцю прыгавораны да штрафу ў суме 6900 рублёў.

Прыгавор уступіў у законную сілу.

Алег КЛЯПАЦКІ,
начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела УДФР Камітэта дзяржкантролю.