Новости Молодечно и Молодечненского района

Отдыхая на природе, не нарушайте правила

  • 2017-06-07 06:16:55
  • Соб. инф.

Таксама забаронена мыць транспартныя сродкі ў вода-ахоўнай зоне і забруджваць прыбярэжную паласу. Штраф за гэтыя правапарушэнні складае ад 4 да 20 базавых велічынь.      

Грамадзяне таксама павінны мець на ўвазе, што 30 мая скончыўся тэрмін забароны на вылаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях Мінскай вобласці. Пры гэтым сома звычайнага ў цэнтральным рэгіёне нельга здабываць з 31 мая па 1 ліпеня.

Браканьеры, якія вылавяць сома ў гэты перыяд, заплацяць за адну асобіну 12 базавых велі-чынь. Акрамя таго, на вінаватых накладваецца штраф у памеры да 50 «базавых». Калі нанесены прыродзе ўрон перавысіць
100 базавых велічынь, у адносінах да правапарушальніка распачынаецца крымінальная справа.

Рыбаловы павінны ведаць, што здабываць рыбу дазваляецца толькі законнымі прыладамі лоўлі. На вадаёмах, дзе не прадугледжана платная рыбалка, адзін чалавек за суткі мае права здабыць не больш за 5 кіла-грамаў рыбы (або адну рыбіну, калі яе вага перавышае пяць кілаграмаў).

Пётр ЦЫВІЛЬКА,
намеснік начальніка міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.