Новости Молодечно и Молодечненского района

На прадпрыемстве «Купала-Агра» парушалі заканадаўства

  • 2018-05-07 06:50:03
  • Соб. инф.


Так, на бухгалтарскім уліку да праверкі не стаялі 6 будынкаў і 25 збудаванняў меліярацыйных сістэм балансавым коштам звыш 2 млн руб.

Акрамя таго, 24 аб’екты асноўных сродкаў (асобныя з якіх не выкарыстоўваюцца з 2008 года) і каля 13 га зямлі сельскагаспадарчага прызначэння зараслі пустазеллем і не выкарыстоўваліся па прызначэнні.
Несвоечасовае адлюстраванне гаспадарчых аперацый у бухгалтарскім уліку прывяло да павелічэння памеру чыстых страт акцыянернага таварыства за 2016 год на 79 тыс. руб. (11% ад справаздачных даных).

Варта адзначыць, што летась гаспадарка не адчувала недахопу сіласна-сянажных збудаванняў, аднак сіласная маса кукурузы закладвалася ў курганы (ферма «Кліманты»), у той час як траншэя на МТФ «Гарнякі», пабудаваная ў 2015 годзе, засталася незапатрабаванай.

За дапушчаныя правапарушэнні службовыя асобы прыцягнуты да адказнасці, а ўхіленне выяўленых у ходзе праверкі парушэнняў знаходзіцца на кантролі ў міжрайкамітэце.

МАЛАДЗЕЧАНСКІ МІЖРАЁННЫ КАМІТЭТ ДЗЯРЖКАНТРОЛЮ.