Аднак на фоне справядлівай абуранасці грамадзян валакітай і адпіскамі па прычыне «даўгабудаў» пры стварэнні інфраструктуры ў раёнах індывідуальнай жылой забудовы, будаўніцтве станцый абезжалезвання вады, рамонце жылых дамоў, узведзеных у 60-80-я гады мінулага стагоддзя, ёсць і іншыя прыклады. Дысанансам выглядаюць звароты асобнай катэгорыі грамадзян, якія імкнуцца шляхам падачы заяў у дзяржаўныя органы і іншыя інстанцыі вырашыць уласныя праблемы, дапускаючы часта скажэнне і падтасоўку фактаў.
Так, на асабісты прыём да кіраўніцтва Камітэта звярнулася жыхарка Мінскага раёна, якая, маючы ва ўласнасці жылы дом плошчай больш за 300 кв. м і кватэру ў сталіцы, ставіла пытанне паўторнага падключэння яе дома да сетак газазабеспячэння і пераразліку запазычанасці за спажыты прыродны газ з магчымасцю растэрміноўкі плацяжоў. Калі кіраўніцтва Камітэта і УП «Мінгаз» пайшло насустрач заяўніцы, яна перастала пагашаць запазычанасць.
Яшчэ адзін жыхар Мінскага раёна прасіў выдзеліць дадатковы зямельны ўчастак для выро-шчвання сельгаскультур і выпасу жывёлы, матывуючы гэта ўмацаваннем харчовай бяспекі і жаданнем вырошчваць экалагічна чыстую прадукцыю. У хо-дзе разгляду звароту было ўстаноўлена, што за грамадзянінам зарэгістравана на розных відах рэчавага права зямель агульнай плошчай 0,8 га. Акрамя таго, рашэннем мясцовага сельвыканкама яму дадаткова выдзелена для сенакашэння і выпасу жывёлы звыш 1,4 га ў часовае карыстанне тэрмінам на 10 гадоў. А ўчасткі гэтыя захламленыя, пакрытыя смеццем і апрацоўваюцца толькі часткова.
Ёсць таксама заяўнікі, якія спрабуюць з дапамогай улады вырашыць спрэчныя пытанні дзяльбы спадчыны, змянення межаў зямельнага ўчастка ці ўзаконення незаконна ўзведзеных пабудоў.
Нагадаем, што згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», пакрыццё расходаў, панесеных арганізацыямі з прычыны разгляду сістэматычных (тры і больш разоў за год) неабгрунтаваных зваротаў у адну і тую ж арганізацыю ад аднаго і таго ж заяўніка, а таксама зваротаў, якія ўтрымліваюць заведама лжывыя звесткі, могуць быць спагнаныя з заяўнікаў у судовым парадку.
УПРАЎЛЕННЕ ЭКСПЕРТНА-ПРАВАВОЙ РАБОТЫ І ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН КДК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.