Новости Молодечно и Молодечненского района

Милиция: тех, кто неправильно паркуется, штрафуем

  • 2018-07-27 09:35:57
  • Алег Бяганскі

Супрацоўнік міліцыі адзначыў, што для папярэджання такіх парушэнняў у раёне арганізуюцца спецыяльныя рэйды. Вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Нядаўна рэйд быў праведзены ля аднаго з буйных гандлёвых аб’ектаў нашага горада. Тады міліцыянеры выявілі каля 15 парушэнняў правілаў паркоўкі. Праваахоўнікі таксама рэагуюць на паведамленні грамадзян і службовых асоб. Да ўвагі бяруцца і запісы камер відэафіксацыі.

— Няправільна прыпаркаваныя транспартныя сродкі ствараюць нязручнасці для пешаходаў і іншых вадзіцеляў, перашкаджаюць рабоце камунальных службаў, пагаршаюць экалагічную абстаноўку, — падкрэсліў Уладзімір Васількоў. – Да такіх парушэнняў прыводзяць недысцыплінаванасць вадзіцеляў, непавага іншых удзельнікаў дарожнага руху. Увогуле, няправільная паркоўка – праява хамства з боку некаторых жыхароў горада і раёна. Таму змагацца з ёю трэба і міліцыянерам, і ўсім неабыякавым грамадзянам.

У большасці выпадкаў за парушэнне правілаў прыпынку і паркоўкі выпісваюць штраф у памеры адной базавай велічыні. У гэту катэгорыю пакаранняў уваходзіць і паркоўка на месцах для інвалідаў. Для велікагрузнай тэхнікі памер штрафу павялічваецца ўтрая.

Штраф за незаконнае знішчэнне газонаў у населеных пунктах складае ад 10 да 50 «базавых».

Фота: Вячаслаў Табулін.