Новости Молодечно и Молодечненского района

Комитет госконтроля подвел результаты вступительной кампании

  • 2018-08-29 08:02:39
  • Отдел информации.


Абласная камісія па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правя-дзення ўступных выпрабаванняў кантралявала ход іх правядзення ў 22 ССНУ. Вынікі сведчаць, што ў цэлым уступныя іспыты прайшлі арганізавана, ва ўстаноўленыя тэрміны і ў спакойнай абстаноўцы.

Сярэдні конкурс склаў 1,28 чалавека на месца (у мінулым годзе – 1,25). Самыя высокія прахадныя балы былі ў Барысаўскім дзяржаўным каледжы на спецыяльнасці «дашкольная адукацыя» і «пачатковая адукацыя» (7,5 і 7,47 адпаведна), самы нізкі – у Смілавіцкім дзяржаўным аграрным каледжы на спецыяльнасці «заатэхнія» і «кіраванне ў аграпрамысловым комплексе» (3,59 і 4,29).
Найвышэйшы конкурс сярод ССНУ вобласці на дзённую форму навучання на базе агульнай сярэдняй адукацыі быў у Салігорскім дзяржаўным каледжы па спецыяльнасці «дашкольная адукацыя» (1,64 чалавека на месца), у філіяле Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта УА «Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж» па спецыяльнасці «папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый» (1,6), у Маладзечанскім дзяржаўным медыцынскім каледжы па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1,5) і ў філіяле Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта УА «Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж» па спецыяльнасці «тэхналогія машынабудавання» (1,48).

На дзённую форму навучання на базе агульнай базавай адукацыі найбольшы конкурс ад-значаны па спецыяльнасцях: «электразабеспячэнне» (1,8), «распрацоўка радовішчаў карысных выкапняў» (1,6) і «горныя машыны і абсталяванне» (1,5) у філіяле Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж», «жывапіс» (1,63) у гімназіі-каледжы мастацтваў г. Маладзечна, «дашкольная адукацыя» (1,6) і «пачатковая адукацыя» (1,6) у Нясвіжскім дзяржаўным кале-джы імя Якуба Коласа, «лясная гаспадарка» (1,6).

А ў Навапольскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы на завочную форму навучання на базе агульнай сярэдняй адукацыі па спецыяльнасці «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» група ўвогуле не была сфарміраваная – конкурс склаў 0,5 чалавека на месца.

Прыём дакументаў для атрымання адукацыі ў вочнай (вячэрняй) ці завочнай форме за кошт сродкаў бюджэту ці на платнай аснове па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі і воднага транспарту будзе праводзіцца з 1 кастрычніка па 30 лістапада, уступныя іспыты (конкурс) – з 1 па 5 снежня, залічэнне – па 10 снежня 2018 года.

МІНСКАЯ АБЛАСНАЯ КАМІСІЯ ПА КАНТРОЛІ ЗА ХОДАМ ПАДРЫХТОЎКІ І ПРАВЯДЗЕННЯ ЎСТУПНЫХ ВЫПРАБАВАННЯЎ.