Новости Молодечно и Молодечненского района

КГК проверил, как производят топливные пилеты

  • 2016-12-15 12:03:30
  • Соб. инф.

Такія вынікі даў пазапланавы маніторынг выкарыстання вытворчых магутнасцей па вырабе пялетаў, праведзены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў Дзяржынскім, Клецкім, Вілейскім і Валожынскім філіялах вышэйзгаданага прадпрыемства.

Так, у арандаваных Дзяржынскім філіялам памяшканнях у вёсцы Дзямідавічы абсталяванне па вытворчасці паліўных гранул не выкарыстоўваецца ўжо два гады. Там жа кантралёры знайшлі каля 60 тон пялетаў коштам каля 6 тысяч рублёў. Прадукцыя часткова страціла таварны выгляд.

У Клецкім філіяле адпаведнае абсталяванне таксама не выкарыстоўвалася. На складзе знаходзілася 333,1 тона паліўных гранул з саломы на суму 127,3 тысячы рублёў.

Не эксплуатуецца абсталяванне па вытворчасці паліўных пялетаў з саломы на вытворчым участку Вілейскага філіяла ў вёсцы Шылавічы. Таксама не задзейнічаны тры прэс-падборшчыкі для ўпакоўкі саломы, набытыя ў рамках рэалізацыі інавацыйнага праекта.

Адзіны дзеючы ўчастак па вырабе паліўных гранул з саломы з тых, што наведалі кантралёры, размешчаны ў вёсцы Філіпіняты Валожынскага раёна. У бліжэйшых вёсках пад спецыяльнымі навесамі захоўваецца нарыхтаваная сыравіна.

Важна адзначыць, што арганізацыя вытворчасці паліўных гранул з саломы на базе Дзяржынскага, Клецкага, Вілейскага і Валожынскага філіялаў ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі «Мінаблпалівам» Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гады. Выхад на праектную магутнасць па выпуску запатрабаванай, экспартаарыентаванай прадукцыі прадугледжваўся да 2013 года.

Па выніках праверак Камітэт дзяржкантролю рэкамендаваў кампенсаваць кошт пялетаў, якія страцілі спажывецкія ўласцівасці, вінаватым асобам. Профільным арганізацыям даручана распрацаваць мерапрыемствы па павышэнні канкурэнтаздольнасці гэтай прадукцыі.   

УПРАЎЛЕННЕ КАНТРОЛЮ ГАЛІН ГАСПАДАРКІ І ГРАШОВА-КРЭДЫТНАЙ СФЕРЫ КДК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.