Новости Молодечно и Молодечненского района

17-летнего злостного нарушителя закона отправили в колонию

  • 2017-11-20 07:45:51
  • Соб. инф.

Як паведаміла памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Вольга КАШКО, на працягу года ён учыніў больш за дзесяць адміністрацыйных правапарушэнняў: дробны крадзеж, распіванне спіртных напіткаў у грамадскім месцы і знаходжанне ў грамадскім месцы п’яным, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення без права кіравання дадзеным транспартным сродкам.

Раней малады чалавек ужо быў асуджаны за ўчыненне крадзяжу і замах на крадзеж. Адбываў пакаранне ў выглядзе арышту.

У пракуратуры расказалі, што па месцы вучобы парушальнік прапускаў заняткі без уважлівых прычын, сістэматычна збягаў з інтэрната каледжа, у сувязі з гэтым супрацоўнікам міліцыі даводзілася арганізоўваць яго пошук.
З маладым чалавекам праводзілася індывідуальная прафілактычная работа інспекцыяй па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС, яго неаднаразова заслухоўвалі на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх. Аднак ніякія захады не пайшлі на карысць, і цяпер па рашэнні суда да дасягнення паўналецця ён будзе навучацца ў спецыяльным прафесійна-тэхнічным вучылішчы закрытага тыпу.