08.12.2016 9:26

Камітэт дзяржкантролю маніторыў аптэкі

Маніторынг стану аптэчнай сеткі, праведзены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці ў асобных раёнах, засведчыў нямала праблемных момантаў.

Лекарства. Лекарства.

Гэта нерацыянальнае размяшчэнне аптэк і неадпаведнасць іх патрабаванням часу, прыцягненне і замацаванне маладых правізараў і фармацэўтаў, наяўнасць айчынных лекавых сродкаў і павелічэнне аб’ёму імпартазамяшчэння.

У асноўным аптэкі размяшчаюцца ў гарадах, пры гэтым камерцыйныя – у найбольш шматлюдных месцах (на галоўных вуліцах, ля буйных гандлёвых аб’ектаў і рынкаў).

Да прыкладу, у Лагойскім раёне 9 з 12 аптэк знаходзяцца ў райцэнтры і гарпасёлку Плешчаніцы. У раёне на адну сельскую аптэку прыпадае ў два разы больш насельніцтва, чым на гарадскую. Акрамя таго, прыватныя аптэкі маюць больш прываблівы выгляд, бо рамонт у дзяржаўных аптэках доўжыцца гадамі. У тым жа Лагойску амаль два гады рамантуецца цэнтральная раённая аптэка №24, якая да таго ж размяшчаецца ў падвальным памяшканні з малой і нязручнай для пакупнікоў залай.

Адсутнасць у аптэчнай сетцы належнай рэкламы прадукцыі беларускіх фармакалагічных кампаній не спрыяе актыўнаму прасоўванню айчыннай прадукцыі і стрымлівае імпартазамяшчэнне на рынку лекавых сродкаў.

Пры гэтым у дзяржаўнай аптэчнай сетцы не заўсёды ў продажы ёсць неабходны запас айчынных лекавых сродкаў, таму грамадзяне вымушаны набываць дарагія імпартныя аналагі. Такія факты зафіксаваны ў Смалявіцкім раёне.
Варта адзначыць, што цяпер укамплектаванасць дзяржаўных аптэк спецыялістамі ў сістэме РУП «Мінская фармацыя» складае 79 працэнтаў. Сярод фармацэўтычных работнікаў пятую частку складаюць людзі пенсіённага ўзросту, з якіх больш за трэць працуюць у сельскай мясцовасці. У выпадку выхаду іх на пенсію работа аптэк будзе прыпынена да запаўнення вакансій.

Па выніках маніторынгу КДК вобласці ўнёс адпаведныя прапановы Мінскаму аблвыканкаму і накіраваў рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых недахопаў РУП «Мінская фармацыя». Да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты шэраг службовых асоб.

Марына ФРАЛОВА,
начальнік упраўлення бюджэтна-фінансавай сферы і дзяржаўных органаў.

Прочитано 1833 раз Последнее изменение 08.12.2016 9:26
Соб. инф.

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.