10.04.2017 15:21

«Открытый диалог» -- о профилактике правонарушений

Аб прафілактыцы правапарушэнняў сярод моладзі гаварылі ў гандлёва-эканамічным каледжы. Сустрэча адбылася ў рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты дыялог», ініцыяванага БРСМ.

«Открытый диалог» «Открытый диалог» "Маладзечанская газета"


— Гэта шырокая дыскусійная пляцоўка, якая дае магчымасць маладым людзям падняць найбольш вострыя сацыяльныя тэмы і задаць пытанні прадстаўнікам улады, грамадскім дзеячам, спецыялістам розных сфер дзейнасці, — заўважае выконваючы абавязкі першага сакратара райкама БРСМ Кацярына Буда. – У нашым раёне мерапрыемствы ў рамках «Ад-
крытага дыялогу» праводзяцца не ўпершыню. Юнакі і дзяўчаты актыўна ўдзельнічаюць у іх, бо ведаюць, што ніводная праблема не застанецца незаўважанай.

На сустрэчу з навучэнцамі гандлёва-эканамічнага каледжа прыйшлі прадстаўнікі праваахоўных органаў, медыцыны, адукацыі. Найперш абмяркоўваліся метады барацьбы з дробнымі правапарушэннямі і прычыны бацькоўскай безадказнасці. Таксама гаварылася аб тым, як з карысцю заняць вольны час моладзі. Асабліва юнакоў зацікавіла размова аб тэрміновай службе ў арміі. Наогул, госці прыводзілі прыклады з асабістай практыкі і жыцця, чым падмацоўвалі свае каментарыі па тым ці іншым пытанні.

Фота: Аляксей ПЛАТКО.

Галерея изображений

Просмотреть встроенную фотогалерею в Интернете по адресу:
https://mgazeta.by/po-zakonu/item/1146-otkrytyj-dialog-o-profilaktike-pravonarushenij.html#sigProIdf407adfc43
Прочитано 2132 раз Последнее изменение 10.04.2017 15:21
Ірына Рабушка

Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.