21 сакавіка ў Маладзечанскім міжраённым аддзеле УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску па адрасе: В. Гасцінец, 56 з 11.00 да 12.00 па тэл. 52-11-88 адбудзецца «прамая лінія», з 12.00 да 13.00 у кабінеце №1 – прыём грамадзян намеснікам начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску Аляксандрам Сяргеевічам ІВАНОВЫМ.
Асобы, якія валодаюць інфармацыяй аб супрацьпраўнай дзейнасці службовых асоб суб’ектаў гаспадарання і індывідуальных прадпрымальнікаў, ажыццяўленні незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, ухіленні ад платы падаткаў і іншых правапарушэннях і злачынствах у эканамічнай сферы, могуць непасрэдна звяртацца ў Маладзечанскі міжраённы аддзел УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г. Мінску па адрасе: В. Гасцінец, 56 ці па тэл. 52-11-89, 52-11-88.