Новости Молодечно и Молодечненского района

Чаще всего в КГК обращались по вопросам выплаты зарплаты и работы ЖКХ

  • 2018-02-06 04:56:00
  • Соб. инф.

Большасць з іх звязана з рашэннем камунальна-бытавых праблем, своечасовасцю выплаты заработнай платы і дзіцячых дапамог, работай аграпрамысловага комплексу. Найбольш нараканняў выказана ў адрас арганізацый сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі па пытаннях капітальнага рамонту жылля і добраўпарадкавання тэрыторый, якасці вады і арганізацыі бесперабойнага водазабеспячэння.

Рост колькасці зваротаў па пытаннях аплаты за паслугі, асабліва ў ЖБК і таварыствах уласнікаў, выкарыстання ў разліках за іх безнаяўных жыллёвых субсідый, а таксама наконт нездавальняючага стану дарожнага пакрыцця ў Мінскім, Дзяржынскім, Маладзечанскім і Пухавіцкім раёнах.

Практычна кожны трэці зварот прыняты да разгляду, у тым ліку з выездам на месца і прыняццем мер рэагавання – па скаргах жыхароў Беразіно, Лагойска, Фаніпаля, Валожынскага раёна.

Кіраўніцтвам камітэта і старшынямі міжраённых камітэтаў праведзена 27 асабістых выязных прыёмаў грамадзян і тэлефонных «прамых ліній», на якія звярнуліся 89 заяўнікаў. Усе звароты засталіся на кантролі, а таксама дадзены даручэнні па іх вырашэнні мясцовым выканаўчым органам улады.

Жыхары вобласці маюць магчымасць звяртацца на гарачую лінію камітэта для аператыўнага вырашэння пытанняў. Летась паступіла сто такіх зваротаў. Па выніках разгляду апошніх неадкладна ўдалося ліквідаваць недахопы ў рабоце арганізацый і парушэнні дзеючага заканадаўства фізічнымі асобамі. Як прыклад, незаконная здача на працягу двух гадоў унаём двухпакаёвай кватэры, пабудаванай з дзяржаўнай падтрымкай у адным з ЖБК Мінскага раёна.

Акрамя гэтага, на працягу 2017 года праведзена восем тэматычных гарачых ліній, у час якіх жыхары вобласці мелі магчымасць падняць праблемныя пытанні.

На жаль, яшчэ не выкаранены факты парушэння заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі па заявах грамадзян.

За мінулы год да адміністрацыйнай адказнасці па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб прыцягнуты 15 службовых асоб на агульную суму 2116 руб., да дысцыплінарнай – 19 чалавек.

УПРАЎЛЕННЕ ЭКСПЕРТНА-ПРАВАВОЙ РАБОТЫ І ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН КДК МІНСКАЙ ВОБЛАСЦІ.